Спектакль «Цень» да сусветнага дня тэатра і 55-годдзя калектыву
26 сакавіка 2022 года, напярэдадні Сусветнага дня тэатра Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» прапануе гледачам беларускамоўную перапрацоўку п’есы Яўгена Шварца «Цень». Гэты спектакль будзе паказаны да 55-гадовага юбілею калектыву, які адбыўся яшчэ ў лістападзе мінулага года, але праз эпідэміялагічную сітуацыю святкаванне перанеслася на вясну 2022 года.
Сёлета «жываслоўцы» ўжо паспелі паказаць юбілейныя канцэрты ў шэрагу ўстаноў – школах, музеях, бібліятэках і каледжах горада Мінска. А ў красавіку споўніцца 45 гадоў, як тэатр атрымаў званне «народны» у 1977 годзе. Гэта добрая нагода для сустрэчы выпускнікоў тэатра розных пакаленняў, якіх кіраўнікі «Жывога слова» Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі запрасілі 26 сакавіка на паказ спектакля «Цень» паводле п’есы Яўгена Шварца.
Нагадаем, што таэтр «Жывое слова» быў створаны ў 1966 годзе на філалагічным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага былым акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, выкладчыкам педінстытута і акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой, а сёння ён аб’ядноўвае студэнтаў самых розных факультэтаў БДПУ. Традыцыі, закладзеныя Андрэем Андрэевічам зберагалі і развівалі яго прыемнікі: Юрась і Алена Чарэнкі, Наталля Кухарава і Уладзімір Трапянок. З 2012 года тэатрам кіруюць Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі.
За апошняе дзесяцігоддзе тэатрам былі пастаўлены спектаклі паводле твораў У. Караткевіча («Афарызм»), Р. Брэдберы («Злавіць будучыню»), С. Палуяна, В. Ластоўскага, Х.-Л. Борхеса і інш. («Дудар»), У. Караткевіча і Р. Брэдберы («Вецер») і Я. Шварца («Цень»). Апошні са згаданых спектакляў тэатр «Жывое слова» прапануе паглядзець у абноўленым складзе здзельнікаў ў малой зале БДПУ 26 сакавіка.
Калi казка можа стаць рэальнасцю, але зусiм не такой, як намалявана ў дзiцячых кнiгах... Калi адзiная магчымасць выйсцi з гульнi – давесцi партыю да канца... Калi здрада можа прывесцi да агульнай мэты, а спроба ахвяраваць сабой абернецца супраць усiх... Спектаклем «Цень» тэатр «Жывое слова» працягвае постмадэрнiстычныя гульнi з тэкстам. I калi на Андэрсана паўплывалi работы нямецкага вучонага i пiсьменнiка Шамiса, а Шварц пакiнуў толькi алюзii i рэмiнiсцэнцыi на творы дацкага казачніка, то спектакль «Цень» – гэта беларуская перапрацоўка п'есы Яўгена Львовiча.
Такім чынам, можна павіншаваць з юбілеем тэатр «Жывое слова», калі завітаць на паказ спектакля «Цень» 26 сакавіка а 14-й у Малую залу БДПУ (500-ая аўдыторыя 2-га корпуса) па вул. Савецкая,18. Пасля выступленняў будзе магчымасць сустрэцца з удзельнікамі «Жывога слова».

Расскажи друзьям: Спектакль «Цень» да сусветнага дня тэатра і 55-годдзя калектыву
Контакты
Приемная комиссия:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217
+375 (17) 311-20-72
внутр.тел.: 204
+375 (17) 311-21-28
внутр.тел.: 203
E-mail: priem@bspu.by
Отдел по идеологической и воспитательной работе:
Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь
Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25
8 (017) 311-23-26
Отдел международного сотрудничества:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)
+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125
+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293
+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294
E-mail: dfr@bspu.by
Отдел кадров:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)
+375 (17) 311-21-05
внутр.тел.: 126
+375 (17) 311-21-04
внутр.тел.: 213
+375 (17) 311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232
+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215
+375 (17) 226-56-19
E-mail: ok@bspu.by, stud_ok@bspu.by
Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)
+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210
E-mail: bspu@bspu.by
Пресс-служба БГПУ
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)
+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127
+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234
+375 (29) 700-73-85
E-mail: press@bspu.by
Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)
+375 (17) 327-84-97
+375 (17) 327-82-06
+375 (17) 200-71-12
E-mail: umu@bspu.by

WI-FI




















