У межах дыскусіі былі разгледжаны фундаментальныя механізмы працы з тэкстамі новай прыроды, уключаючы полікодавыя і гіпертэкставыя структуры, якія трансфармуюць працэсы ўспрымання і апрацоўкі інфармацыі. Асаблівая ўвага надзялялася стратэгіям сэнсавага чытання, тэхналогіям фрэймавага аналізу і метадам дызайн-мыслення, якія дазваляюць эфектыўна інтэграваць пазатэкставыя веды для крытычнай ацэнкі кантэнту.
Таксама была сканцэнтравана ўвага на пытаннях развіцця пісьмовай і вуснай мовы ў кантэксце мадэрнізацыі адукацыі, дзе сутыкаюцца традыцыйныя нормы пісьма і сінкрэтычныя формы віртуальных зносін. Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі крытэрыі ацэньвання функцыянальных уменняў вучняў, стратэгіі аргументацыі ў навуковым дыскурсе і методыку работы з мультымедыйнымі тэкстамі, такімі як відэаскрайбінг і буктрэйлеры, што спрыяе пошуку рашэнняў па аптымізацыі метадычных рэкамендацый для фарміравання кампетэнцый XXI стагоддзя.

WI-FI




















