У межах метадычнага семінара былі актуалізаваны паняцці, звязаныя са спецыфікай і методыкай выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе; разгледжаны разнастайныя падыходы да класіфікацыі ІКТ; вызначаны асноўныя метады і прыёмы іх выкарыстання, якія спрыяюць інтэнсіфікацыі ўсіх узроўняў адукацыйнага працэсу, рознабаковаму развіццю асобы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, рэалізацыі сацыяльнага заказу, абумоўленага працэсамі інфарматызацыі сучаснага грамадства, укараненню ў адукацыйны працэс кампетэнтнаснага, практыка-арыентаванага і асобасна-арыентаванага, падыходаў.
Удзельнікі пазнаёміліся з методыкай выкарыстання ІКТ пры вывучэнні беларускай літаратуры ва ўстановах вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі: распрацоўкай электронных адукацыйных рэсурсаў, Web-старонак, вядзеннем сацыяльных сетак ад імя пісьменнікаў і асветнікаў (Facebook, VK, Twitter, Telegram), выкарыстаннем у вучэбных мэтах Instagram, TikTok, адукацыйнымі Web-квэстамі, QR-кодамі, буктрэйлерамі, Оnline-анатацыямі, Оnline-буклетамі, Оnline-тэстамі, Online-дошкамі (Padlet, Miro, Lucidspark) і інш.
У практычнай частцы семінара ўдзельнікі замацавалі атрыманыя тэарэтычныя веды пры стварэнні Padlet-дошкі, прысвечанай вывучэнню жыццёвага і творчага шляху Уладзіміра Караткевіча ва ўстановах вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі.
Ірына Мікалаеўна Мішчанчук і Марыя Сяргееўна Рак адказалі на пытанні ўдзельнікаў семінара адносна методыкі выкарыстання ІКТ у адукацыйным працэсе, прадставілі аўтарскія метадычныя матэрыялы па тэме семінара для далейшага вывучэння і практычнага выкарыстання.