Як вярнуць педагогу імідж паспяховага чалавека
Расійская «Учительская газета» правяла сярод маладых педагогаў, удзельнікаў рэгіянальнага маладзёжнага фестывалю «Малгорад-2014», апытанне, каб высветліць, якія ж праблемы перашкаджаюць ім эфектыўна працаваць і атрымліваць ад работы задавальненне.
Маладыя педагогі паскардзіліся на мноства справаздачнай дакументацыі, якую трэба пастаянна запаўняць, і павелічэнне нагрузак, не звязаных з прамымі абавязкамі настаўніка. Наступнай па папулярнасці праблемай аказалася адсутнасць у першы год работы маладога педагога падтрымкі з боку старэйшых калег. Маладыя педагогі баяцца паказацца ў калектыве «белай варонай», выскачкай, якой трэба больш за ўсіх. Тым больш што абвяшчэнне сваёй уласнай пазіцыі можа мець для смельчака наступствы…