Праграма двух фестывальных дзён была цікавай і насычанай: гэта і аглядныя экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці, наведванне "Музея абароны Брэсцкай крэпасці", ускладанне кветак да манумента "Мужнасць", а таксама рэпетыцыі, цырымонія ўзнагароджання прызёраў і пераможцаў фестывалю і, безумоўна, вялікі святочны гала-канцэрт.
Арцём Каленікаў быў адным з вядучых канцэрта. Ён прадстаўляў Мінск і прамаўляў ад імя ўсёй сталічнай вучнёўскай і студэнцкай моладзі.
Тэатр "Жывое слова" прадставіў кампазіцыю "Вёскі, якія не ўсталі з вайны", прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выступоўцы атрымалі дыпломы 1 ступені. Таксама дыпломамі першай ступені былі адзначаны народны ансамбль народнай музыкі і песні "Ярыца", калектыў "Спяваючыя рукі", акардыяністы Паліна Барсук і Анастасія Шчарбіна, Уладзімір Аруцюнян.
Віншуем удзельнікаў і пераможцаў!

WI-FI




















