Новости События Общее
Анонс событий

Клуб творчых дыялогаў “Сустрэча пятая. “Водгулле сэрцаў…” з Ірынай Мацяс”

1 снежня 2022 года ў малой зале БДПУ адбыўся клуб творчых дыялогаў “Сустрэча пятая. “Водгулле сэрцаў…” з Ірынай Мацяс”. Штогод тэатр “Жывое слова” ладзіць падобныя сустрэчы з пісьменнікамі, музыкамі, літаратуразнаўцамі і іншымі дзеячамі культуры.

Сёлета госцем клуба стала дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс. Яна з’яўляецца выпускніцай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў культуры». Ірына доўгі час працавала ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, удзельнічала ў шматлікіх міжнародных канферэнцыях і зладзіла шэраг выставачных праектаў.

Распачалася сустрэча з паказа ўдзельнікамі тэатра літаратурна-музычнай кампазіцыі “Водгулле сэрцаў…” паводле першай кнігі трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” і па іншых творах народнага паэта да 140-годдзя з дня яго нараджэння. У гэтым міні-спектаклі было адлюстравана шмат тэм, якія падымаў народны паэт у сваёй творчасці – тэмы кахання, роднай зямлі, пошуку свайго месца ў жыцці, вёскі і горада, палескіх павер’яў і забабонаў, месца літаратуры і ўвогуле творчасці ў звычайным быцці чалавека. Кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі не абыйшлі ўвагай і адзін з галоўных матываў у прозе Коласа – тэму  настаўніцтва, педагагічнай дзейнасці, бо Канстанцін Міцкевіч амаль усё жыццё працаваў у тым ліку і настаўнікам па ўсёй Беларусі.

Пасля прэм’еры кампазіцыі гледачы змаглі задаць свае пытанні Ірыне Мацяс і даведацца пра яе захапленні музеямі ў розных краінах і гарадах, пра вопыт музейнай  працы і цікавыя выставачныя праекты, пра Якуба Коласа і Максіма Багдановіча, пра асабістае жыццё, выбар шляху і поспех. Удала кіравала сустрэчай студэнтка трэцяга курса факультэта пачатковай адукацыі Маргарыта Стрыевіч.

Расскажи друзьям: Клуб творчых дыялогаў “Сустрэча пятая. “Водгулле сэрцаў…” з Ірынай Мацяс”

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Отдел международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by