Гэтая пастаноўка стала першай для многіх удзельнікаў тэатра, якія толькі трапілі ў гэтым годзе на першым курсе ў склад калектыву. Для кагосьці дэбют на сцэне малой залы БДПУ адбыўся падчас абароны, а ў іншых ролях яны дэбютавалі менавіта зараз. Вялікая колькасць “жываслоўцаў” дазваляе кіраўнікам калектыву Алесі Сівохінай і Алесю Мойскаму вар’іраваць склад выступоўцаў.
Нягледзчы на гэта, ім удалося распавесці гісторыю адной вандроўкі па розных планетах, фантазіях і ўспамінах, да якіх хочацца вяртацца зноў і зноў. Як кажуць персанажы казкі А.дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”: “Здыміце з сэрца майго гэтую журбу: хутчэй напішыце мне пра яго вяртанне…” Такім чынам, тыя, хто чыталі гэты твор і задаваліся пытаннем, што ўсё ж такі здарылася з галоўным героем, знайшлі адказы ў інтэрпрэтацыі “Жывога слова”.
Заўсёдныя наведвальнікі тэатра змаглі вярнуцца да твораў У.Караткевіча, Р.Брэдберы і М.Бараноўскага , якія ўжо ставіліся на сцэне гэтага тэатра. Творы ўсіх згаданых аўтараў разам змаглі даказаць у чарговы раз, што караля робіць світа, і многія самыя эпізадычныя ролі ў гэтым спекталі не пакінулі абыякавымі гледачоў, якія запоўнілі малую залу БДПУ.

WI-FI




















