У Мiнскiм гарадскім Палацы культуры сабраліся даследчыкi i звычайныя аматары фальклору, школьнiкi, выкладчыкi i студэнты, сярод якiх навучэнцы БДПУ з Кiтая. Яны пазнаёмiлiся з традыцыямi святкавання Калядаў у нашай краiне, народнымi песнямi i абрадамi. Асаблiва iх здзiвiў традыцыйны вобраз Казы, якой прыносяць пачастункі, а яна дорыць гаспадарам шчасце i дабрабыт. У Кiтаi яе адпаведнікам можа лiчыцца цмок.
У кампазiцыi ансамбля "Ярыца" вобразы Казы i яе гаспадынi ўвасобiлi артысты Народнага лiтаратурнага тэатра "Жывое слова". А таксама ў канцэрце выступiлi такiя вядомыя мiнскiя калектывы, як "Неруш", "Валачобнiкi", "Шчодрыца", "Вясёлка" i iншыя. Былi сярод iх i дзiцячыя калектывы, а падобныя святочныя iмпрэзы з касцюмамi i маскамi асаблiва ўражваюць i юных гледачоў. Дарэчы, маскi персанажаў з музычнай кампазiцыi ансамбля "Ярыца" зрабiлi студэнты факультэта эстэтычнай адукацыi БДПУ.