Новости События Общее

Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» у БДПУ паказаў спектакль «Цень»

28 снежня 2021 года народны літаратурны тэатр «Жывое слова» у БДПУ паказаў спектакль «Цень» да свайго 55-годдзя і да 125-годдзя з дня нараджэння Яўгена Шварца.

У кастрычніку споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння рускага драматурга, пісьменніка Яўгена Шварца. Менавіта яго п’есу «Цень» перапрацаваў народны літаратурны тэатр «Жывое слова».

У лістападзе тэатру «Жывое слова» споўнілася 55, але праз эпідэміялагічную сітуацыю святкаванні юбілею былі перанесены на Сусветны дзень тэатра 27 сакавіка.

І вось у снежні да двух юбілеяў «жываслоўцы» паказалі беларускую перапрацоўку твора Яўгена Львовіча, дзе замест Прынцэсы перад гледачамі з’явілася Князёўна, а замест міністраў – Маршалак і Падскарбі. Старажытнабеларускія рэаліі адчуваліся і ў словах персанажаў. І калі галоўны герой Навуковец па арыгінальным сюжэце засяляецца ў пакой, дзе жыў яго сябра-казачнік Андэрсан, то ў «жываслоўскай версіі» ў гэтым пакоі жыў сам Шварц. Бо калi на Андэрсана паўплывалi работы нямецкага вучонага i пiсьменнiка Шамiса, а Шварц пакiнуў толькi алюзii i рэмiнiсцэнцыi на творы дацкага казачніка, то спектакль "Цень" - гэта перапрацоўка самой п'есы аўтара. Гэта падкрэслівае, што постмадэрністычныя гульні з тэкстам працягваюцца, творы жывуць і творчы ланцужок не парываецца.

Такім прынцыпам жывуць і ў народным літаратурным тэатры, бо ў складзе выканаўцаў з’явіліся новыя твары і паспяхова дэбютавалі ў новых ролях: студэнтка факультэта прыродазнаўства Яна Савіцкая, філалагічнага факультэта – Вікторыя Пазняк і Юстына Огар, а таксама выпускніца філфака – Крысціна Грак.

Яны атрымалі свае кветкі і падарункі ад прыхільнікаў тэатра, сярод якіх родныя і блізкія ўдзельнікаў, аднакурснікі і выпускнікі тэатра, а таксама простыя аматары тэатральнага мастацтва, для якіх спектакль «Цень» стаў своеасаблівым пераднавагоднім падарункам. Бо ў тэатры «Жывое слова» захоўваюць традыцыі, і адной з іх з’яўляецца святкаванне Новага года ў адной вялікай тэатральнай сям’і.

Расскажи друзьям: Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» у БДПУ паказаў спектакль «Цень»

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 311-23-71
Внутр. тел.: 122 

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru