«Жываслоўцы» паказалі новы спектакль «Цень» - беларускую пераапрацоўку п'есы Яўгена Шварца, у аснове якой выкарысталі постмадэрнiстычныя гульнi з тэкстам, алюзii i рэмiнiсцэнцыi на творы дацкага казачніка Г.Х. Андэрсана. Кіраўнікі і рэжысёры тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі адзначылі жанр спектакля як сумная казка ў трох дзеях, аздобленая гумарам, іранічнымі і гратэскнымі знаходкамі.
Сцэнаграфічна спектакль быў вырашаны дэкарацыямі ў выглядзе шахматнай дошкі, у пастаноўцы выкарастаны элементы ценявога тэатра з адпаведнымі лялькамі. Упершыню рэжысёры прымянілі арыгінальныя прыёмы для раскрыцця персанажаў, падабралі самабытны барочны музычны матэрыял.
Віншуем удзельнікаў народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова»! Жадаем творчых поспехаў!
Для тых, хто не трапіў на прэмьеру спектакля «Цень», будзе магчымасць паглядзець 6 мая 2021 года ў малай актавай зале БДПУ.
Кошт квіткоў – 3 рублі. Запрашаем!
Даведка
Год стварэння калектыву – 1966 г., заснавальнік – артыст, кандыдат педагагічных навук Андрэй Каляда.
«Народным» калектыў стаў ў 1977 г.
Мастацкія кіраўнікі: з 2011 г. – Сівохіна Алеся Канстанцінаўна, з 2014 г. – Сівохіна Алеся Канстанцінаўна і Мойскі Алесь Часлававіч.
Сёння ў калектыве займаюцца 18 чалавек: амаль усе – студэнты і выпускнікі БДПУ.

WI-FI




















