У праграме імпрэзы прагучалі класічныя кітайскія і беларускія спевы ў выкананні выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. А паэтычная частка – беларускія вершы і пераклады з кітайскай паэзіі – у выкананні кіраўніка народнага літаратурнага тэатра БДПУ «Жывое слова» Алесі Сівохінай.
Пасля імпрэзы гледачы актыўна дзяліліся атрыманымі ўражаннямі. Сапраўды, музыка, паэзія – віды мастацтва, якія дапамагаюць маляўніча прадставіць культуру як сваёй краіны, так і дазваляюць больш глыбока адчуць іншую, рэальна пазбаўляюць межаў і стэрыятыпаў успрыняцця.
Дадаткова:
Замежныя студэнты з Кітайская Народный Рэспублікі, якія вучацца ў БДПУ, – студэнты ўключанай формы атрымання адукацыі 2 і 3 курсаў з Ганьсуйскага дзяржаўнага ўніверсітэта па справах нацыянальнасцей, а таксама студэнтка 3-га курса з Паўночна-заходняга педагагічнага ўніверсітэта. Куратар – дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Людміла Аляксандраўна Бяссонава.

WI-FI




















