Творчыя нумары Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай, саліста Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Качароўскага, арт-гурта “Беларусы”, народных і ўзорных калектываў педагагічных навучальных устаноў краіны і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі склалі канцэртную праграму да 100-годдзя галіновага прафсаюза.
Ад БДПУ ў канцэрце прынялі ўдзел Уладзімір Аруцюнян (кіраўнік Святлана Маціеўская) і Маргарыта Турлюк (кіраўнік Ірына Жарская) з кампазіцыяй “Ты мая мелодыя”.
Кіраўнікі народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі, удзельнікі тэатра з ліку студэнтаў і выпускнікі калектыву выступілі з літаратурнай кампазіцыяй “Над Белай руссю – белы бусел…” па творы пісьменніка Валянціна Лукшы. Выпускнікі тэатра ў студэнцкія гады былі актывістамі Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ, неаднойчы ўзнагароджваліся падзякамі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, станавіліся прызёрамі Рэспубліканскага конкурсу “Прафлідар”. Для іх стала гонарам выступіць на канцэрце з нагоды юбілею галіновага прафсаюза.

WI-FI




















