Студэнты мелi магчымасць папасці ў свет беларускамоўнасці: яны з задавальненнем паўтаралі хуткамоўкі, адгадвалі загадкі, перакладвалі словы з рускай мовы на беларускую. Гучалі на працягу акцый народныя і сучасныя беларускія песні, якія стваралі святочны настрой.
На факультэце пачатковай адукацыі суадносілі ўзоры беларускага арнаменту з іх значэннем і ўспаміналі самыя вядомыя рэцэпты простай ежы беларускай кухні. А таксама малявалі тату па-беларускі: распісвалі фарбамі васiлькі і родныя узоры.
Студэнты з Узбекістана прачыталі вершы на сваёй роднай мове ўдзельнікам акцыі Інстытут інклюзіўнай адукацыі, а пасля ўсе разам спявалі беларускую песню.
Атрымаць асалоду ад прыгожага беларускага слова студэнты мелі магчымасць і на філалагічнам факультэце. Ім прапаноўвалася знайсці памылкі ў прыказках на беларускай, рускай і англійскіх мовах, пагуляць у «Беларускі Alias» і ўспомніць свае любімыя вершы.
У народных касцюмах сустракалі ўсіх актывісты студсавета факультэта дашкольнай адукацыі, а здзіўлялі батлейкай і цікавымі заданнямі.
Святочныя акцыі пакінулі ва ўсіх часцінку дабрыні і любові да роднай мовы! Гэтыя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў студэнтаў любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.