Сярод выкладчыкаў факультэта пачатковай адукацыі таксама ёсць выпускнікі тэатра “Жывое слова”, якія займаліся ў заснавальніка калектыву Андрэя Каляды або ў яго вучняў Юрася і Алены Чарэнкаў. Яны і запрасілі “жываслоўцаў” выступіць у вучэбным корпусе №5. Цяперашнія кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі запрасілі студэнтаў займацца ў “Жывое слова”, а тыя сустракалі іх гарачымі апладысментамі.
Тэатр паказаў літаратурна-музычную кампазіцыю па творах Рыгора Барадуліна, урыўкі з прозы Уладзіміра Караткевіча і казку Максіма Танка. Акрамя літаратурнай часткі ў канцэртнай праграме прагучалі мініяцюры пра студэнцкае жыццё, як навучэнцы здаюць экзамены, рыхтуюцца пра практыкі ў летніку і нават пра дзяцей, з якімі яны працуюць, як улюбляюцца, а некаторыя нават і жэняцца.
Цяпер студэнты могуць не толькі далучыцца да рэпетыцый тэатра, але і завітаць на паказ спектакля “Вяртанне” ў малой зале БДПУ, які адбудзецца наппачатку снежня.