У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло мерапрыемства “На хвалі “Маладняка”. Падчас яго падвялі вынікі працы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які распачаўся ў 2019 годзе. Удзельнікі тэатра “Жывое слова” не першы раз выступаюць у межах праекта і на гэты раз аб’ядналі ў сваім выступленні адразу некалькі літаратурна-музычных кампазіцый, сярод якіх кампазіцыя па творах Язэпа Пушчы.
Падчас мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі прэзентавалі новы віртуальны раздзел, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння паэткі Яўгеніі Пфляўмбаум. Яе вершы таксама прачыталі “жываслоўцы” з БДПУ, а таксама прагучалі песні на словы Уладзіміра Дубоўкі і Уладзіміра Жылкі ў выкананні кіраўніка калектыву Алесі Сівохінай.
У межах мерапрыемства адкрылася выстава, прысвечаная 100-годдзю літаб’яднання “Маладняк”. У творчай сустрэчы ў “алмазе ведаў” прынялі ўдзел літаратуразнаўцы, музейшчыкі, бібліятэкары і чытачы.

WI-FI




















