Алеся выканала пад гітару песні на вершы беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, Рыгора Барадуліна і інш. Таксама ў яе выкананнні прагучалі вядомыя рамансы рускіх і замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову. Пераклады зроблены музыкантам, паэтам і спеваком Алесем Камоцкім. Дарэчы ён таксама ўзяў удзел у мерапрыемстве і разам з беларускім бардам і загадчыкам музеем М.Багдановіча Міхалам Бараноўскім падараваў публіцы некалькі ўласных твораў (Алесь праспяваў песні, а Міхал прачытаў свае вершы са зборніка “Volumen.2”).
Музычным вечар стаў і дзякуючы скрыпачцы Алене Буяковай і баяністцы Алене Дзямідчык. Разам з Алесяй яны стварылі сваё трыа, якому засталося толькі прыдумаць/даць назву.
Увогуле весь вечар і выкананыя творы былі аб’яднаны тэмай кахання. Яно паўсюль, нават калі не навідавоку і трэба прыкласуці намаганні , каб яго ўбачыць.
Віншуем Алесю з чарговым творчым вечарам і чакаем наступных!

WI-FI




















