Алеся выканала пад гітару песні на вершы беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Жылкі, Рыгора Барадуліна і інш. Адбыліся прэм’еры і новых твораў.
Таксама ў яе выкананнні прагучалі вядомыя рамансы рускіх і замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову (пераспевы). Пераклады зроблены музыкантам, паэтам і спеваком Алесем Камоцкім. Дарэчы ён таксама ўзяў удзел у мерапрыемстве і разам з беларускім бардам і загадчыкам музеем М.Багдановіча Міхалам Бараноўскім падараваў публіцы некалькі ўласных твораў.
Музычным вечар стаў і дзякуючы скрыпачцы Алене Буяковай і баяністцы Алене Дзямідчык. Разам з Алесяй яны выканалі некалькі кампазіцый.
Лейт-матывам вечара гучала думка: “Ма ніколі не стамляемся ад любімых твораў: казак, гісторый, фільмаў, песень. І з задавальненнем пераслухоўваем і пераглядаем іх зноў-зноў”. Таму праграма з большага складалася з твораў, знаёмых і любімых публіцы.
Віншуем Алесю з чарговым творчым вечарам і чакаем іх працягу!