Школьнікі і настаўнікі мікрараёна Шабаны наведваюць усе мерапрыемствы, што ладзіць 3-яя бібліятэка. Яны з задавальненнем завіталі на канцэртную праграму да 55-годдзя тэатра “Жывое слова”.
Калектыў даўно супрацоўнічае з бібліятэкай, і гэта далёка не першае выступленне “жываслоўцаў”. Але для яго таэтр падрыхтваў лепшыя нумары з рэпертуару. Гэта вершы і песні на творы Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна і Міхала Бараноўскага. У праграму ўвайшлі маналогі і інсцэніроўкі літаратурных твораў Францішака Багушэвіча і Максіма Танка, 100-годдзе якога сёлета будзе святкавацца ў нашай краіне. Дапоўнілі выступленне мініяцюры пра студэнцкае жыццё і казкі, бо сярод гледачоў было шмат вучняў малодшых класаў.
Праграма была інтэрактыўнай, таму дзеці змаглі самі стаць удзельнікамі некторых нумароў, а таксама разам з кіраўнікамі тэатра Алесяй Сівохінай і Алесем Мойскім развучылі вершы, песні і хуткамоўкі. “Жываслоўцы” распавялі пра кнігі, адкуль былі ўзятыя творы, каб кожны школьнік мог завітаць у бібліятэку і глыбей пазнаёміцца з творчасцю беларускіх аўтараў.
Народны тэатр плануе працягваць паказвыаць падобныя канцэртныя праграмы да юбілею. І ўжо 15 сакавіка “Жывое слова” чакаюць у Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

WI-FI




















