Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

19 верасня 2024 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта.

З інфармацыяй “Аб выніках прыёмнай кампаніі 2024 г. і задачах па яе ўдасканаленні ў 2025 г.” выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Васільевіч Макоўчык. Дакладчык адзначыў, што прыёмная кампанія 2024 г. прайшла на высокім арганізацыйным узроўні.

Па выніках уступнай кампаніі ў БДПУ былі залічаны на бюджэтныя месцы 1287 чалавек.

Найбольш высокая конкурсная сітуацыя на бюджэтныя месцы адзначалася на спецыяльнасцях “Фізічная культура” (2,4 чал. на месца), “Арганізацыя і кіраванне фізічнай культурай, спортам і турызмам” (2,2 чал.) “Псіхалогія” (2,2 чал.), “Фізіка-матэматычная адукацыя (Матэматыка і фізіка)” (1,8 чал.).

Найвышэйшыя прахадныя балы склаліся на наступных спецыяльнасцях дзённай формы атрымання адукацыі: “Псіхалогія” – 322 балы, “Філалагічная адукацыя (Руская мова і літаратура)” – 305 балаў, “Гістарычная адукацыя” – 300 балаў, “Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя” – 297 балаў.

Склад абітурыентаў, залічаных у БДПУ, характарызуецца высокімі якаснымі паказчыкамі: у гэтым годзе студэнтамі сталі 48 медалістаў, 36 уладальнікаў дыпломаў з адзнакай, больш за 160 выпускнікоў гімназій і ліцэяў, каля 270 выпускнікоў профільных класаў педагагічнай скіраванасці.

На ўмовах аплаты рэкамендаваны да залічэння больш за 670 чал.

Атрыманыя вынікі сталі магчымымі дзякуючы сістэмнай прафарыентацыйнай рабоце і мерах па павышэнні прэстыжу педагагічнай прафесіі.

Рэктаратам, інстытутамі і факультэтамі выкарыстоўваліся разнастайныя метады правядзення прафарыентацыйнай работы: выступленні студэнтаў і выкладчыкаў перад школьнікамі ў рамках “Дзён адчыненых дзвярэй” у анлайн-фармаце, “Зорнага паходу”, падчас правядзення заключнага этапу ўніверсітэцкай інтэрнэт-алімпіяды, педагагічнай практыкі. Да гэтага напрамку работы актыўна падключыліся студэнты завочнай формы навучання.

Адзначаюцца станоўчыя вынікі работы філіялаў кафедраў БДПУ па арыентацыі навучэнцаў на выбар педагагічнай прафесіі.

Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня Савета А.І.Жук адзначыў, што разгледжанае пытанне мае першачарговае значэнне для ўніверсітэта, паколькі ад таго, наколькі ўдала праведзена прыёмная кампанія, у многім залежыць і якасць падрыхтоўкі педагагічных кадраў.

У апошнія гады было шмат зроблена па ўдасканаленні прафарыентацыйнай працы, аднак калектыву БДПУ трэба думаць пра перспектыву, неабходна прапаноўваць і ўкараняць новыя падыходы ў працы з абітурыентамі, пашыраць узаемадзеянне з установамі адукацыі, якія з’яўляюцца базамі для праходжання практык, у якіх адкрыты філіялы кафедраў і педагагічныя класы.

Па выніках пасяджэння было прынята некалькі важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by