З інфармацыяй “Аб дзейнасці маладзёжных грамадскіх арганізацый і органаў студэнцкага самакіравання па павышэнні эфектыўнасці выхаваўчай і ідэалагічнай работы са студэнтамі” выступіла першы прарэктар Святлана Іванаўна Копцева.
Дакладчык адзначыла, што ў БДПУ створана эфектыўная сістэма ўзаемадзеяння паміж рэктаратам, адміністрацыяй факультэтаў і інстытутаў, маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання.
Прадстаўнікі студэнцкага савета, актывісты грамадскіх арганізацый уваходзяць у склад Савета БДПУ, рэктарата, саветаў факультэтаў, грамадскіх камісій і іншых калегіяльных органаў, прымаюць актыўны ўдзел у разглядзе актуальных пытанняў жыццядзейнасці ўніверсітэта, кіраўнічых рашэннях, забеспячэнні правоў і інтарэсаў студэнтаў, маладзёжных ініцыятывах і праектах.
Усе студэнцкія аб’яднанні ўніверсітэта актыўна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, але ў кожнага ёсць свае прыярытэтныя напрамкі дзейнасці.
Члены БРСМ БДПУ прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх акцыях і мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнай скіраванасці: “Мы – грамадзяне Беларусі!”, “Дзякуй за Перамогу!”, “Іх імёнамі названы атрады”, “Ліст герою Вялікай Перамогі”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Беларусь памятае” і інш. Актыў задзейнічаны ў важных грамадска-палітычных мерапрыемствах.
Для арганізацыі другаснай занятасці студэнтаў створаны штаб працоўных спраў. У гэтым годзе была арганізавана праца 88 студэнцкіх атрадаў. Студатрады БДПУ шматразова станавіліся пераможцамі конкурсаў на раённым, гарадскім і рэспубліканскім узроўнях.
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў надае вялікую ўвагу сацыяльнай падтрымцы і вырашэнню жыллёва-бытавых пытанняў студэнтаў. На высокім узроўні арганізуецца дзейнасць “Штаба засялення”, паспяхова рэалізуецца праект “Праз мастацтва – да культуры будучага педагога”, ажыццяўляецца турысцка-экскурсійная праца па значымых і памятных мясцінах краіны.
Студсаветам рэалізуюцца знакавыя ўніверсітэцкія праекты: інтэлектуальныя гульні “Шляхам вагантаў”, “Мудрая сава”, конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства “Міс БДПУ”, конкурс на лепшы студэнцкі савет “Залаты джокер” і інш. У 2023 / 2024 навучальным годзе актывістамі студсавета праведзена больш за 40 прафарыентацыйных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі краіны. У БДПУ створана больш за 90 гурткоў і клубных фарміраванняў.
Члены маладзёжнага крыла ПА “Белая Русь” прымаюць удзел у якасці спікераў і мадэратараў у рабоце дыялогавых пляцовак, прысвечаных значным дзяржаўным падзеям і мерапрыемствам. Створаны і актыўна працуюць дэбат-клуб і Школа маладога мадэратара.
З красавіка 2022 г. у БДПУ існуе маладзёжнае крыло Беларускага саюза жанчын, якое ўключана ў рэалізацыю культурна-адукацыйнага праекта “Імідж педагога XXI стагоддзя”, літаратурна-музычнай гасцёўні “Мір нашаму дому”, рэспубліканскай акцыі “Быць мамай – крута!”.
Студэнцкае навуковае таварыства штогод арганізуе звыш 10 навуковых мерапрыемстваў, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне будучых педагогаў: вэбінар “Навукова-даследчыя інавацыі Беларусі”, прымеркаваны да Дня навукі ў Рэспубліцы Беларусь, акцыя да Дня настаўніка “Кампетэнтнасны партрэт сучаснага педагога”, конкурс “Навука ў БДПУ” і інш.
У кастрычніку 2020 г. быў створаны клуб выпускнікоў педагагічных класаў “ПРОФіль+”, які аб’ядноўвае выпускнікоў педагагічных класаў. Удзельнікамі клуба рэалізуецца шэраг прафарыентацыйных праектаў: “У родную школу”, “ПРАФарыентацыя з ПРОФіль+ толькі ў плюс…” і інш.
Адной з формаў студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэце з’яўляюцца валанцёрскія клубы і аб’яднанні. У перыяд зімовых свят валанцёры БДПУ традыцыйна бяруць удзел у навагодніх дабрачынных акцыях “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”, праводзяць звыш 90 навагодніх мерапрыемстваў для розных катэгорый дзяцей, а таксама пажылых людзей.
Старшыня Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ Вольга Мікалаеўна Дымкова паведаміла членам Савета пра ролю прафсаюза студэнтаў у правядзенні выхаваўчай і ідэалагічнай работы са студэнтамі.
Намеснік сакратара Пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ БДПУ, сакратар БРСМ гістарычнага факультэта Уладзіслаў Алегавіч Вярбіла расказаў пра ўдзел членаў саюза БДПУ ў электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведаміў пра розныя праекты, якія ажыццяўляюцца БРСМ, у тым ліку ў інфармацыйнай прасторы, а таксама пра мерапрыемствы, запланаваныя для рэалізацыі ў бліжэйшы час.
Старшыня студэнцкага савета БДПУ Анастасія Аляксандраўна Кійко падзялілася вопытам па арганізацыі цьютарскага суправаджэння студэнтаў, удзеле студсавета ў прафарыентацыйнай рабоце, дзейнасці па пашырэнні магчымасцей для творчай самарэалізацыі студэнцкай моладзі.
Удзельнік клуба выпускнікоў педагагічных класаў “ПРОФіль+” Яна Уладзіміраўна Кастрова расказала пра чатыры асноўныя напрамкі дзейнасці клуба: трэнінгі, прафарыентацыю ва ўстановах адукацыі, працу з бацькамі і дзейнасць па папулярызацыі ўніверсітэта.
Па выніках пасяджэння быў прыняты шэраг важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

WI-FI




















