Дакладчык адзначыла, што падрыхтоўка студэнтаў да прафесійнай дзейнасці ажыццяўляецца ў межах вывучэння вучэбных дысцыплін і ў перыяд праходжання практык.
Сістэмны характар падрыхтоўкі забяспечваецца пераемнасцю ў змесце вывучаемых дысцыплін, курсамі педагогікі і метадычнымі дысцыплінамі. Прадметныя і метадычныя дысцыпліны будуюцца з улікам зместу вучэбных праграм для пачатковай школы.
Удасканаленню прафесійнай падрыхтоўкі садзейнічае навукова-даследчая дзейнасць факультэта. Кафедральныя НДР адпавядаюць прыярытэтным напрамкам псіхолага-педагагічных даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Тэматыка СНДЛ «Пошук», «Кантынуум», «Лексіс», «LINGUA ORBIS» і сама праца ў лабараторыях мае прыкладны характар і накіравана на ўдасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў.
У тэматыцы курсавых і дыпломных работ адлюстроўваюцца актуальныя праблемы пачатковай адукацыі: рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, выкарыстанне ІКТ у пачатковай школе, фарміраванне культуры асобы малодшага школьніка, фарміраванне функцыянальнай граматнасці малодшых школьнікаў і інш. Тэматыка дыпломных работ мае пераемны характар.
Праграма педагагічнай практыкі 3 курса прадугледжвае знаёмства з арганізацыяй працы ў класах інтэграванага навучання і выхавання.
Для ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў выкарыстоўваюцца базы філіялаў кафедр. Майстар-класы для студэнтаў праводзяць лепшыя настаўнікі рэспублікі – пераможцы конкурсаў прафесійнага майстэрства.
Студэнты факультэта ўдзельнічаюць у рэалізацыі шэрага адукацыйных праектаў: «Ад культуры чытання – да культуры асобы», «Музейны ўрок», «Медыяадукацыя для дзяцей», «Шахматны дэбют», «Урокі ўстойлівага развіцця ў пачатковай школе», «Рэаліці-канструктар “Педагагічныя прыгоды”», «Тэатральны ўрок, або Як нараджаецца спектакль».
Для асобаснага развіцця будучых настаўнікаў пачатковых класаў, фарміравання іх маральных і жыццёвых арыенціраў на факультэце штогод праводзіцца фестываль сямейнай творчасці «Крыніца натхнення», у межах Тыдня бацькоўскай любові – ток-шоу з удзелам бацькоў студэнтаў «Шчасце быць мамай» і «Гонар быць татам».
Прафесійнаму станаўленню студэнтаў садзейнічае іх работа ў складзе педагагічных атрадаў: факультэцкіх атрадаў «Данка», універсітэцкіх атрадаў «Ветразь» і «Сузор’е».
Аб удасканаленні падрыхтоўкі будучых настаўнікаў пачатковых класаў на факультэце сведчыць выніковасць экзаменацыйных сесій. Паспяховасць студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі перавышае мэтавыя паказчыкі (у 2024–2025 н.г. – 7,5 бала за зімовую сесію і 7,6 – за летнюю сесію).
Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

WI-FI




















