Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

28 лютага 2019 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні «Аб працы факультэта дашкольнай адукацыі па ўдасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў».

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і дырэктараў інстытутаў па вучэбнай рабоце, загадчыкі кафедраў, выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта дашкольнай адукацыі, прадстаўнікі студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый.

З асноўным дакладам выступіла дэкан факультэта дашкольнай адукацыі Вольга Мікалаеўна Анцыпіровіч. Яна адзначыла, што дэканатам і кафедрамі факультэта праводзіцца мэтанакіраваная работа па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу. Пытанні, звязаныя з удасканаленнем зместу адукацыі, вучэбна-метадычнага забеспячэння, метадаў і формаў арганізацыі вучэбнага працэсу з’яўляюцца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці савета факультэта, навукова-метадычнага савета, кафедраў.

Тэарэтычная і практычная падрыхтоўка студэнтаў грунтуецца на выкарыстанні кампетэнтнаснага падыходу да арганізацыі вучэбнага працэсу і ажыццяўляецца з ўлікам патрабаванняў сучаснай практыкі дашкольнай адукацыі. Удасканаленне зместу адукацыі адбываецца ў кірунку дапаўнення дзеючых вучэбных праграм, узбагачэння вучэбных планаў падрыхтоўкі праз увядзенне адпаведных сучасным патрэбам дашкольнай адукацыі факультатыўных дысцыплін, а таксама распрацоўку і рэалізацыю лінейкі запатрабаваных адукацыйных праграм для студэнтаў на пазабюджэтнай аснове.

Удасканаленне вучэбна-метадычнага забеспячэння ажыццяўляецца праз падрыхтоўку вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ўстаноў вышэйшай адукацыі і ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучэбна-метадычных комплексаў, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Усе вучэбныя дысцыпліны забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі, вядзецца актыўная распрацоўка ЭВМК. Тры ЭВМК маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і інфармацыйных сістэм.

Рэалізацыя факультэтам адукацыйных праграм на I і II ступенях адукацыі сумесна з Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя А.І. Герцэна (Санкт-Пецярбург) і Ташкенцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Нізамі (Ташкент), значная колькасць студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі з’яўляецца моцным стымулам для распрацоўкі дзейсных падыходаў да выкарыстання дыстанцыйнага навучання праз сістэму вебінараў, анлайн-лекцый і курсаў у СДН Мoodle (створаны курсы па ўсіх 26 вучэбных дысцыплінах), вучэбных выданняў сеткавага тыпу (падрыхтаваны сумесна з РДПУ імя А.І. Герцэна).

Прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта ўкараняюцца актыўныя метады навучання, пашыраецца вопыт выкарыстання праектнага метаду (у тым ліку ў рабоце са студэнтамі завочнай формы атрымання адукацыі), удасканальваюцца кантрольныя мерапрыемствы рэйтынгавай сістэмы ацэнкі кампетэнцый (праз уключэнне праектных заданняў, вынікаў лабараторных заняткаў і кіруемай самастойнай працы студэнтаў). Узбагачаюцца формы правядзення як вучэбных заняткаў, так і кантрольных мерапрыемстваў (навучальныя канферэнцыі, псіхалагічныя і музычныя фестывалі, фестываль рэфлексапрактыкі, конкурс педагагічнага майстэрства ФДА-skills, выставы творчых работ, паэтычная гасцёўня, педагагічны КВЗ, анімацыйныя праграмы, «Батлы», джыгсо і інш.).

Удасканаленне практыкаарыентаванай падрыхтоўкі студэнтаў ажыццяўляецца праз арганізацыю лабараторных заняткаў і практык на базах устаноў дашкольнай адукацыі.

Актыўна ўдасканальваецца навукова-даследчая работа студэнтаў. У 2016 г. і 2017 г. студэнты факультэта сталі пераможцамі конкурсу БДПУ на лепшую курсавую работу. 16 студэнтаў за апошнія 3 гады прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ, 4 з іх атрымалі 1 катэгорыю. У 2017 г. і 2018 г. 3 праекты прызнаны пераможцамі ў конкурсе даследчых праектаў у рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ. Сярэдні бал па выніках абароны дыпломных работ − 8,3.  

За перыяд з 2016 г. на факультэце створаны 3 СНДЛ, у снежні 2018 г. арганізавана 1 міжфакультэцкая СНДЛ (сумесна з фізіка-матэматычным факультэтам). Сярод удзельнікаў СНДЛ − студэнты дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі, магістранты і вучні профільнага класу педагагічнай скіраванасці. Удзельнікамі СНДЛ атрыманы гранты Мінгарвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік СНДЛ па выніках конкурсу «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця − будучыня планеты ў нашых руках» стала маладзёжным паслом Мэт устойлівага развіцця.

Дакладчык адзначыла, што своеасаблівым брэндам факультэта, неад’емнай часткай яго іміджу і прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў з’яўляецца адзінства вучэбнай, даследчай і мэтанакіраванай асобасна-арыентаванай выхаваўчай працы са студэнтамі. У 2018 г. студэнты факультэта сталі пераможцамі ў дзвюх намінацыях конкурсу «Студэнт года БДПУ», адзін студэнт атрымаў падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У развіццё традыцый добраахвотніцтва БДПУ свой уклад уносіць факультэцкі валанцёрскі клуб «Добрае сэрца», які на працягу 3 гадоў рэалізуе 10 праектаў сацыяльнай значнасці на базе розных устаноў, сярод якіх установы адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны і інш. За дадзены перыяд валанцёрамі клуба праведзены амаль 350 мерапрыемстваў рознай скіраванасці. Сярод студэнцкіх аб’яднанняў факультэта асаблівую ролю ў прафесійным станаўленні і стварэнні іміджу адыгрываюць факультэцкі цьютар-клуб «Старэйшы сябар», студэнцкі тэатр «Адраджэнне батлейкі», «Чэрлідынг-клаб ФДА».

Уладзімір Сцяпанавіч Валчанкоў, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута інклюзіўнай адукацыі, старшыня камісіі па падрыхтоўцы пытання, падкрэсліў, што ўсе члены камісіі на падставе праведзенай праверкі адзначылі сістэматычную і паслядоўную працу факультэта дашкольнай адукацыі, кафедраў па ўдасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. Асноўнымі напрамкамі ўдасканалення адукацыйнага працэсу сталі наступныя: мадэрнізацыя адукацыйнага працэсу і наданне яму практыкаарыентаванага характару; інфарматызацыя адукацыйнай прасторы і арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасці структурных падраздзяленняў факультэта; удзел студэнтаў у выкананні сацыяльных і адукацыйных праектаў; павышэнне іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў у кантэксце прафесійна-арыентаванага навучання.

Ад імя камісіі У.С.Валчанкоў выказаў шэраг прапаноў. Ён прапанаваў пры планаванні дзейнасці савета факультэта і навукова-метадычнага савета выключыць дубліраванне зместу разглядаемых пытанняў; павялічыць долю навукова-даследчых работ студэнтаў, выкананых па заказах філіялаў кафедраў і ўстаноў адукацыі навукова-даследчага кластара; актывізаваць удзел студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі ў напісанні дыпломных работ; правесці метадычны семінар для іншых факультэтаў і інстытутаў БДПУ па ўкараненні вопыту факультэта дашкольнай адукацыі па выкарыстанні вучэбна-даследчых праектаў пры выкананні студэнтамі практычных і лабараторных заданняў, курсавых і дыпломных работ.

Выступленне Марыі Давідзюк, студэнткі ІІІ курса факультэта дашкольнай адукацыі, было прысвечана дзейнасці СНДЛ на факультэце. У межах СНДЛ студэнты працуюць над вывучэннем механізмаў фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту культуры рэсурсазберажэння ў розных відах дзейнасці. М.Давідзюк падзялілася вопытам выкарыстання распрацаваных студэнтамі лэпбукаў і мультымедыйных прэзентацый ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, рэктар А.І. Жук адзначыў, што факультэт дашкольнай адукацыі працуе сістэмна, мэтанакіравана, на навуковай аснове, а яго вопыт павінен быць вывучаны іншымі структурнымі падраздзяленнямі і ўкаранёны ў паўсядзённы вучэбны працэс.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым удасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў факультэта дашкольнай адукацыі і ўніверсітэта ў цэлым. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by