Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

31 студзеня 2020 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні «Аб выніках навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ ў 2019 г. і задачах па іх развіцці».

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, члены Савета маладых вучоных БДПУ, прадстаўнікі Студэнцкага навуковага таварыства, кіраўнікі навуковых тэм і студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.

У пачатку пасяджэння А.І. Жук адзначыў, што мадэль «Універсітэт 3.0» прадугледжвае стварэнне ўнутры ўніверсітэта інтэграванага адукацыйнага, навуковага і прадпрымальніцкага асяроддзя для камерцыялізацыі навуковых распрацовак. БДПУ ставіць перад сабой больш маштабныя задачы – у прыватнасці, развівае мадэль «Універсітэт 4.0», якая прадугледжвае пашырэнне сацыяльнай місіі. Рэктар звярнуў увагу на станоўчую дынаміку ў навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ ў 2019 г. і падкрэсліў іх важнасць для ўстойлівага развіцця ўніверсітэта.

 З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава. Яна адзначыла, што ў справаздачны перыяд выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, студэнты прынялі актыўны ўдзел у выкананні навуковых праграм і праектаў, прадставілі вынікі навуковых даследаванняў у публікацыях, на выставах і навуковых мерапрыемствах.

Прафесарска-выкладчыцкі склад і навуковыя супрацоўнікі паспяхова выканалі план навукова-даследчых работ БДПУ. Усяго ў план на 2019 г. былі ўключаны 107 тэм навукова-даследчых работ, у тым ліку: 42 – па бюджэтным фінансаванні ў другую палову працоўнага дня прафесарска-выкладчыцкага складу, 65 – па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, па навуковых праграмах. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2019 г. вырас і склаў 120% ад узроўню 2018 г.

Усяго ў выкананні фінансуемых навукова-даследчых работ удзельнічалі 228 супрацоўнікаў, з іх 25 дактароў навук і 87 кандыдатаў навук. Найбольш актыўна працавалі Інстытут інклюзіўнай адукацыі, Інстытут псіхалогіі, а таксама факультэты: гістарычны, філалагічны, прыродазнаўства, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, дашкольнай адукацыі, фізіка-матэматычны.

Супрацоўнікі БДПУ прымалі ўдзел у выкананні 8 навуковых праграм рознага ўзроўню. Сярод іх 6 Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Эталоны і навуковыя прыборы».

У 2019 г. БДПУ працягваў выконваць ДНТП «Выхаванне праз навучанне». За мінулы год былі распрацаваны і прадстаўлены: абноўленыя адукацыйныя стандарты і прыкладныя вучэбныя праграмы, комплекс дыдактычных сродкаў і тэхналогій, якія ахопліваюць сацыягуманітарную, псіхолага-педагагічную і прадметную падрыхтоўку педагогаў да фарміравання ў навучэнцаў асобасных і метапрадметных кампетэнцый.

Па грантах БРФФД працягнулася выкананне 13 навуковых праектаў (у 2018 г. – 11).

У рамках 4 галіновых навукова-даследчых работ, якія выконваліся па заказе Міністэрства адукацыі, распрацаваны: дыягнастычны інструментарый і метадычныя рэкамендацыі для вызначэння фізічнай падрыхтаванасці дзяцей дашкольнага ўзросту; змест карэкцыйных заняткаў па фарміраванні навыкаў сацыяльных паводзін, камунікацыі і ўзаемадзеяння ў дзяцей дашкольнага ўзросту з расстройствам аўтыстычнага спектру; навукова-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па курсе «Уводзіны ў педагагічную прафесію. Модуль 4. Пазнай самога сябе»; навукова-метадычнае забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі сем’ям у выхаванні дзяцей.

У 2019 г. было выканана 11 навукова-даследчых работ па грантах Міністэрства адукацыі студэнтам, магістрантам, аспірантам, дактарантам, што ў 1,5 разы больш, чым у папярэднім годзе.

БДПУ працягнуў выкананне двух міжнародных праектаў у рамках праграмы Эразмус + «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі»: «Укараненне модуляў па законе і правах у праграмы падрыхтоўкі настаўнікаў: уклад у пабудову сістэмы адукацыі, заснаванай на правах у краінах з пераходнай эканомікай» і «Стымуляванне развіцця кампетэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі».

Былі прыняты дзейсныя меры па развіцці студэнцкай навукі ў БДПУ: абноўлены Савет студэнцкага навуковага таварыства БДПУ, зацверджаны і рэалізуецца план яго мерапрыемстваў. Пашырылася праблемнае поле даследаванняў 43 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. На XXVI Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ ад БДПУ былі прадстаўлены 73 удзельнікі, 68 з іх атрымалі прызавыя катэгорыі (у 2018 г. – 59), а 3 выпускнікі БДПУ сталі лаўрэатамі конкурсу.

Пашыраны міжнародны статус набыла Дэкада студэнцкай навукі. У рамках міжнароднага форуму «Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні» адбылося 11 міжнародных навукова-практычных канферэнцый, якія праводзіліся на базе ўсіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ і аб’ядналі амаль 2200 удзельнікаў. Сярод іх навучэнцы педагагічных класаў, студэнты, магістранты, аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Узбекістана, Францыі, Германіі, Кітая.

Павялічылася эфектыўнасць падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры і дактарантуры БДПУ.

Усе выпускнікі аспірантуры і дактарантуры 2019 года паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю на пасяджэннях дзяржаўных атэстацыйных камісій. 7 аспірантаў і 2 дактаранты прайшлі папярэднюю экспертызу дысертацыі ў перыяд навучання. Датэрмінова абаранілі кандыдацкія дысертацыі 5 аспірантаў.

У 2019 г. стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была прызначана 3 аспірантам. Уладальнікамі грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сталі 4 дактаранты і 4 аспіранты.

Асноўныя вынікі даследаванняў вучоных БДПУ знайшлі адлюстраванне ў 2235 публікацыях, сярод іх 28 манаграфій (2018 г. – 18), 68 падручнікаў  і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі (2018 г. – 57), 1036 навуковых артыкулаў, выдадзеных як у рэспубліцы, так і за мяжой, 22 з іх уключаны ў базу Scopus (2018 г. – 13), 375 – у пералік выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь (2018 г. – 335).

У цэлым у рамках сістэмы менеджменту якасці працэс «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» з’яўляецца эфектыўным, работы выкананы ў тэрмін, аб’ёмы фактычна выкананых работ адпавядаюць запланаваным, ступень дасягнення мэтавага паказчыку задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў – 100%.

Г.В.Торхава выказала ўпэўненасць, што ўніверсітэт будзе і надалей нарошчваць рэсурсы і інструменты ўдасканалення навукова-даследчай работы, павышаць яе выніковасць, сацыяльную і эканамічную значнасць.

Выступленне Інэсы Уладзіміраўны Зубрылінай, начальніка каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця», было прысвечана развіццю Навуковай крамы БДПУ, якая прызначана забяспечыць адраснасць адукацыйных практык і кансультацыйнае суправаджэнне працэсаў устойлівага развіцця.

Дакладчык падкрэсліла, што асноўнай функцыяй Навуковай крамы з’яўляецца арганізацыя ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі мясцовых супольнасцей і ўніверсітэцкай навукі, якія могуць аказаць навуковую падтрымку ў іх вырашэнні.

Тэхналогія рэалізацыі дзейнасці Навуковай крамы ўключае некалькі этапаў: назапашванне заявак мясцовых супольнасцей, фармуляванне запытаў з дапамогай педагогаў і іх накіраванне ў Навуковую краму; правядзенне экспертызы, на падставе якой вызначаецца неабходнасць навуковага суправаджэння заяўленай праблемы, пошук экспертаў; распрацоўка навукова абгрунтаваных рэкамендацый па вырашэнні праблемы; удзел у рэалізацыі вынікаў даследавання і маніторынг эфектыўнасці.

І.У. Зубрыліна адзначыла, што дзякуючы працы Навуковай крамы ў студэнтаў БДПУ з’яўляецца магчымасць павысіць сваю кваліфікацыю, развіць навыкі і кампетэнцыі, неабходныя для паспяховай рэалізацыі на рынку працы.

Далейшая дзейнасць Навуковай крамы будзе стымуляваць навуковы патэнцыял, садзейнічаць практыкаарыентаванасці навуковых даследаванняў і камерцыялізацыі іх вынікаў, а таксама больш глыбокай інтэграцыі ўніверсітэта ў міжнародную супольнасць.

Таццяна Александрова, студэнтка 3-га курса факультэта дашкольнай адукацыі, паведаміла членам Савета пра выкарыстанне Навуковай крамы ў працы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры методык дашкольнай адукацыі «Адукацыйныя практыкі ў інтарэсах устойлівага развіцця ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

Удзельнікамі СНДЛ быў праведзены цэлы шэраг мерапрыемстваў. У прыватнасці, на базе ўстановы адукацыі «Яслі-сад № 35 г. Мінска» студэнтамі былі распрацаваны экалагічныя казкі, макет «Экадом», лэпбукі «Вада» і «Электрычнасць». Канспекты заняткаў укараняліся ў рамках праекта «Выкарыстанне тэматычных дзён як форма арганізацыі работы па выхаванні беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў у дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту». Па выніках гарадскога конкурсу «Вопыт і ініцыятывы педагогаў – рэсурс адукацыі сталіцы» ў намінацыі «Лепшы праект па арганізацыі працэсу навучання на ўзроўні дашкольнай адукацыі» загадчыкам установы адукацыі Аленай Леанідаўнай Набойкінай быў атрыманы грант Мінгарвыканкама.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, старшыня Савета ўніверсітэта рэктар Аляксандр Іванавіч Жук адзначыў, што навуковая праца, якая праводзіцца ў структурных падраздзяленнях універсітэта, павінна мець сістэмны характар і быць нацэленай на вырашэнне найбольш актуальных тэарэтычных і прыкладны́х задач, якія сёння стаяць перад сістэмай адукацыі Беларусі. Рэктар звярнуў увагу членаў Савета на тое, што патрэбна больш актыўна выкарыстоўваць кадравы патэнцыял у навуковых даследаваннях і камерцыялізаваць вынікі навуковай дзейнасці.

Па выніках пасяджэння была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым развіцці навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by