На пасяджэнні з дакладам выступіў рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Ён адзначыў, што ў 2022 г. фінансава-эканамічная дзейнасць БДПУ была накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады, фінансавага забеспячэння эфектыўнай працы ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта, паляпшэнне сацыяльных і матэрыяльных умоў.
Агульны бюджэт універсітэта фарміраваўся на аснове бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў. За апошні год аб’ём бюджэтнага фінансавання павялічыўся на 8,5%, пазабюджэтнага – на 8,4%.
Асноўныя сродкі бюджэту накіроўваліся на забеспячэнне сацыяльна-абароненых пазіцый (заработная плата, стыпендыі і сацыяльныя выплаты, камунальныя плацяжы, іншыя бягучыя выдаткі, капітальныя выдаткі).
Выдаткі на заработную плату ў мінулым годзе склалі 60,5 % ад агульнага аб’ёму выдаткаў. У параўнанні з 2021 г., сярэдняя заработная плата павялічылася на 13,4 %.
Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы ўсіх работнікаў: на выплату прэмій накіравана 1,7 млн. руб. У мэтах сацыяльнай падтрымкі супрацоўнікаў кожнаму работніку выплачваліся дадатковыя прэміі да Дня настаўніка, Дня ўніверсітэта, Новага года, 23 лютага, 8 Сакавіка, Дня Перамогі, па выніках навучальнага года. Усім супрацоўнікам у снежні 2022 г. была выплачана матэрыяльная дапамога.
На выплату стыпендый у 2022 г. было накіравана 5,8 млн. руб. За апошні год паказчык забяспечанасці стыпендыяй студэнтаў вырас да 92 %.
Стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымліваюць 1 аспірант БДПУ і 7 студэнтаў. Уладальнікамі імянных стыпендый з’яўляюцца 28 чалавек. Штомесячную надбаўку ў памеры ад 10 да 480–500 руб. атрымліваюць каля 380 студэнтаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, навуковай і грамадскай працы. Матэрыяльную дапамогу атрымалі 710 студэнтаў, прэмію – 627 студэнтаў на суму 36 тыс. руб.
Павысілася эфектыўнасць працы факультэтаў, інстытутаў і структурных падраздзяленняў па атрыманні даходаў ад аказання дадатковых платных паслуг (атрыманы даход на 27 % вышэйшы за паказчыкі 2021 г.).
Універсітэтам забяспечана выкананне ўстаноўленага паказчыка па знешнеэканамічнай дзейнасці (валютных даходаў атрымана на 10,6 % больш, чым у 2021 г.).
Значная частка даходаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці БДПУ, накіроўваецца на мадэрнізацыю і абнаўленне вучэбных карпусоў, інтэрнатаў, дапаможных памяшканняў. Бягучы рамонт таксама праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці універсітэта.
У планамерным парадку праводзіліся работы па абнаўленні аўдыторнага і жылога фонду, мадэрнізацыя абсталявання, закупка офіснай і аўдыторнай мэблі, аргтэхнікі, мультымедыйнага абсталявання і іншае.
Падагульняючы выступленне, А.І.Жук вызначыў асноўныя напрамкі развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ на 2023 г. і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфікацыі іх відаў і пашырэння экспарту; выкарыстанне рынкавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры расходаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі; сацыяльная і фінансавая падтрымка супрацоўнікаў і студэнтаў; удасканальванне матэрыяльнай базы.
Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.

WI-FI




















