Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

30 верасня 2021 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта.

З інфармацыяй “Аб выніках прыёмнай кампаніі 2021 года і задачах па яе ўдасканаленні ў 2022 годзе” выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Васільевіч Макоўчык. Дакладчык адзначыў, што прыёмная кампанія 2021 года прайшла на высокім арганізацыйным узроўні.

Усяго ў 2021 годзе было пададзена 2014 заяў ад абітурыентаў на 1160 бюджэтных месцаў. Гэта сведчыць пра высокую запатрабаванасць прапанаваных спецыяльнасцей. Рост прахадных балаў адзначаны на 14 з 31 спецыяльнасцях дзённай і 6 з 11 спецыяльнасцях завочнай формы атрымання адукацыі.

Найбольшы рост адбыўся на спецыяльнасцях “Біялогія і геаграфія” (+41), “Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы” (+28), “Псіхалогія” (+19) – дзённая форма атрымання адукацыі; “Пачатковая адукацыя” (+71), “Дашкольная адукацыя” (+19) – завочная форма атрымання адукацыі (скарочаны тэрмін навучання).

Высокі конкурс склаўся на спецыяльнасцях “Псіхалогія” (5,6 чал.), “Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)” (4 чал.) – дзённая форма атрымання адукацыі, “Лагапедыя” (3 чал.), “Пачатковая адукацыя” (2,8 чал.), “Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога” (1,9 чал.) – завочная форма атрымання адукацыі. На тры спецыяльнасці былі залічаны толькі выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, медалісты, уладальнікі дыпломаў з адзнакай.

У параўнанні з мінулым годам істотна вырас і якасны склад абітурыентаў. У 2021 годзе ў БДПУ дакументы падалі 85 медалістаў (+ 34), 133 уладальнікі дыпломаў з адзнакай (+ 13), 203 выпускнікі педкласаў (+ 6), 232 выпускнікі гімназій і ліцэяў (+16).

На 1035 месцаў для атрымання адукацыі на ўмовах аплаты было пададзена 1470 заяў ад абітурыентаў. Да залічэння рэкамендаваны 945 чалавек.

Атрыманыя вынікі сталі магчымымі дзякуючы сістэмнай прафарыентацыйнай рабоце, якую праводзіць універсітэт, і мерах па павышэнні прэстыжу педагагічнай прафесіі. Рэктаратам, інстытутамі і факультэтамі выкарыстоўваліся разнастайныя метады правядзення прафарыентацыйнай работы: выступленні студэнтаў і выкладчыкаў перад школьнікамі ў рамках “Дзён адчыненых дзвярэй” у анлайн-фармаце, “Зорнага паходу”, падчас правядзення заключнага этапу ўніверсітэцкай інтэрнэт-алімпіяды, педагагічнай практыкі. Да гэтага напрамку работы актыўна падключыліся студэнты–выпускнікі педагагічных класаў і студэнты завочнай формы навучання. Сумесная работа факультэтаў, прыёмнай камісіі і прэс-службы вялася ў сацыяльных сетках БДПУ і Youtube-канале ўніверсітэта.

Разам з тым прыёмная кампанія 2021 г. выявіла і шэраг праблем. Па выніках залічэння вакантнымі засталіся 4 бюджэтныя месцы на спецыяльнасці “Фізіка і інфарматыка”. Назіраецца зніжэнне прахадных балаў па некаторых спецыяльнасцях дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі. На шэрагу спецыяльнасцей не былі запоўнены ўсе месцы на платнай аснове. Найбольшы недабор назіраецца на факультэце фізічнага выхавання.

Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня Савета Аляксандр Іванавіч Жук адзначыў, што разгледжанае пытанне мае выключнае значэнне для ўніверсітэта, паколькі ад таго, наколькі ўдала праведзена прыёмная кампанія, у многім залежыць і якасць падрыхтоўкі педагагічных кадраў. У апошнія гады было шмат зроблена па ўдасканаленні прафарыентацыйнай працы, аднак калектыву БДПУ нельга спыняцца на дасягнутым, а неабходна дыверсіфікаваць пералік краін для прыцягнення замежных грамадзян, прапаноўваць і ўкараняць новыя, крэатыўныя падыходы ў працы з абітурыентамі. Неабходна прыняць дадатковыя меры па далейшым паляпшэнні выніковасці прыёмнай кампаніі, павышэнні якасці абітурыентаў за кошт узмацнення сувязяў паміж універсітэтам і навучальнымі ўстановамі, мэтанакіраванасці прафарыентацыйнай працы, больш актыўнага ўзаемадзеяння з вучнямі педагагічных класаў.

Па выніках пасяджэння было прынята некалькі важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by