Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

31 студзеня 2019 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Аб выніках навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ ў 2018 г. і задачах па іх развіцці”.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, члены Савета маладых вучоных БДПУ, прадстаўнікі Студэнцкага навуковага таварыства, кіраўнікі навуковых тэм і студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.

У пачатку пасяджэння А.І.Жук адзначыў станоўчую дынаміку і пэўныя дасягненні ў навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ ў 2018 г. Яе эфектыўнасць была пацверджана занясеннем БДПУ − адзінага сярод вышэйшых навучальных устаноў краіны − на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый.

З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава. Яна адзначыла, што ў справаздачны перыяд навукова-даследчая дзейнасць БДПУ была арганізавана ў адпаведнасці з Планам навукова-даследчых работ на 2018 г. і пяцігадовым планам навукова-даследчых работ на 2016–2020 гг. Выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, студэнты прынялі актыўны ўдзел у выкананні навуковых праграм і праектаў, прадставілі вынікі навуковых даследаванняў у публікацыях, на выставах і навуковых мерапрыемствах.

Прафесарска-выкладчыцкі склад і навуковыя супрацоўнікі паспяхова выканалі план навукова-даследчых работ на 2018 г. Усяго ў яго былі ўключаны 102 тэмы, у тым ліку: 44 – па бюджэтным фінансаванні ў другую палову працоўнага дня прафесарска-выкладчыцкага складу, 58 – па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД), па навуковых праграмах.

Усяго ў выкананні фінансуемых навукова-даследчых работ удзельнічалі 215 супрацоўнікаў, з іх дактароў навук – 23, кандыдатаў навук – 92. Найбольш актыўна працавалі: Інстытут інклюзіўнай адукацыі, а таксама факультэты – гістарычны, філалагічны, фізіка-матэматычны, прыродазнаўства, сацыяльна-педагагічных тэхналогій.

Супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у выкананні 9 навуковых праграм рознага ўзроўню. Сярод іх 6 Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма “Эталоны і навуковыя прыборы”, Галіновая навукова-тэхнічная праграма “Выхаванне праз навучанне”, Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016–2020 гг.

У 2018 г. БДПУ працягваў выконваць ролю галаўной арганізацыі-выканаўцы па падпраграме “Адукацыя” ДПНД “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства”. У рамках названай падпраграмы была распрацавана “Канцэпцыя нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці педагагічнай адукацыі”, якая абгрунтоўвае сучаснае разуменне якасці і падыходаў да яе вымярэння.

У 2018 г. пачалося выкананне ГНТП “Выхаванне праз навучанне”. За мінулы год былі распрацаваны і прадстаўлены: сутнасныя характарыстыкі і функцыі анталагічнага, псіхалагічнага, прафілактычнага аспектаў выхавання; напрамкі і механізмы мадэрнізацыі падрыхтоўкі педагога; метадалагічныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў педагагічных ВНУ; змястоўная структура падрыхтоўкі будучых педагогаў (патрабаванні да мэты, задач, прынцыпаў, зместу, сродкаў).

Па грантах БРФФД у 2018 г. працягнулася выкананне 11 навуковых праектаў.

У рамках 3 галіновых навукова-даследчых работ, якія выконваліся па заказе Міністэрства адукацыі, распрацаваны: мультымедыйны навучальны трэнажор для навучэнцаў 10–11-х класаў педагагічнай накіраванасці; метадычныя рэкамендацыі да адбору сродкаў выхавання, навучання, развіцця дзяцей для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі; макетны ўзор дапаможніка для арганізатараў адпачынку і аздараўлення “Фарміраванне інклюзіўнай культуры ва ўмовах аздараўленчага лагера”.

У 2018 г. БДПУ працягнуў выкананне двух міжнародных праектаў у рамках праграмы Эразмус + “Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі”: “Укараненне модуляў па законе і правах у праграмы падрыхтоўкі настаўнікаў: уклад у пабудову сістэмы адукацыі, заснаванай на правах у краінах з пераходнай эканомікай” і “Стымуляванне развіцця кампетэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі”.

У 2018 г. прыняты дзейсныя меры па развіцці студэнцкай навукі ў БДПУ: абноўлены Савет студэнцкага навуковага таварыства БДПУ (СНТ), зацверджаны і рэалізуецца план яго мерапрыемстваў. Колькасць студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый павялічылася да 43, пашырылася праблемнае поле іх даследаванняў. На XXV Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ ад БДПУ былі прадстаўлены 62 удзельнікі, 59 з іх атрымалі прызавыя катэгорыі.

У мінулым годзе пашыраны міжнародны статус набыла Дэкада студэнцкай навукі. У рамках міжнароднага форуму “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні” адбылося 11 міжнародных навукова-практычных канферэнцый, якія праводзіліся на базе ўсіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ і аб’ядналі больш за 1100 удзельнікаў. Сярод іх навучэнцы педагагічных класаў, студэнты, магістранты, аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Францыі, Германіі, Кітая.

Штогод павялічваецца эфектыўнасць падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры і дактарантуры БДПУ.

У 2018 г. навучанне з праходжаннем папярэдняй экспертызы дысертацыі ў межах устаноўленага тэрміну завяршылі 8 аспірантаў і 1 дактарант, што складае 31% ад агульнай колькасці выпускнікоў (у 2014 г. – 13,5%, у 2016 і 2017 гг. – 20%). Трэці год запар аспірантурай і дактарантурай БДПУ выконваецца паказчык абарон дысертацый датэрмінова. У мінулым годзе 7 аспірантаў абаранілі кандыдацкія дысертацыі ў перыяд навучання, што складае 26% ад агульнай колькасці выпускнікоў (у 2016 г. – 10%, у 2017 – 8%).

З 5 аспірантаў – уладальнікаў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2018 г. працэдуру абароны ў межах устаноўленага тэрміну прайшлі 4.

У 2018 г. амаль у 2 разы павялічылася колькасць абарон дысертацый работнікамі ўніверсітэта. Адбылося 17 абарон дысертацый, з іх 1 доктарская і 16 кандыдацкіх (у 2017 г. абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый).

Асноўныя вынікі даследаванняў вучоных БДПУ знайшлі адлюстраванне ў 2136 публікацыях. Сярод іх 18 манаграфій, 57 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі, 1341 навуковы артыкул, выдадзены як у рэспубліцы, так і за мяжой, 13 з іх уключаны ў базу Scopus, 2 – у базу Web of Science, 335 – у пералік выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь.

З мэтай павышэння якасці арганізацыі і правядзення навуковых мерапрыемстваў у 2018 г. было распрацавана і зацверджана “Палажэнне аб навуковым мерапрыемстве БДПУ”. Так, вынікі навуковых даследаванняў вучоных універсітэта былі прадстаўлены на 16 міжнародных і 8 рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, якія прайшлі на базе ўніверсітэта.

У 2018 г. вучоныя БДПУ прынялі ўдзел у выкананні 5 эксперыментальных і 11 інавацыйных праектаў, што рэалізоўваліся ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

У цэлым у рамках сістэмы менеджменту якасці працэс “Навуковая і інавацыйная дзейнасць” з’яўляецца эфектыўным, работы выкананы ў тэрмін, аб’ёмы фактычна выкананых работ адпавядаюць запланаваным, ступень дасягнення мэтавага паказчыку задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў – 100%.

Г.В.Торхава выказала ўпэўненасць, што ўніверсітэт будзе і надалей нарошчваць рэсурсы і інструменты ўдасканалення НДР, павышаць яе выніковасць, сацыяльную і эканамічную значнасць.

Выступленне Аксаны Генадзьеўны Сарокі, намесніка дэкана па навуковай рабоце факультэта пачатковай адукацыі, было прысвечана рэалізацыі мадэлі “Універсітэт 3.0” у 2018 г. А.Г.Сарока адзначыла, што названая канцэпцыя прадугледжвае стварэнне інтэграванага адукацыйнага, навукова-даследчага і прадпрымальніцкага асяроддзя. У БДПУ створана магутная інфраструктура, якая спрыяе інтэграцыі адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Актыўна працуюць філіялы кафедраў універсітэта, школы-лабараторыі кластара, базы практык, што забяспечвае актуальнасць і практыкаарыентаванасць даследчай дзейнасці.

Па заказах устаноў адукацыі выконваюцца персанальныя і калектыўныя даследаванні як выкладчыкамі, так і студэнтамі. Найбольш актыўна ў выкананне такіх тэм ўключыліся спецыялісты факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій і Інстытута інклюзіўнай адукацыі. У Інстытуце псіхалогіі склалася практыка заключэння дагавораў на выкананне заказаў устаноў адукацыі (выконваюцца 4 даследаванні).

Важным напрамкам інтэграцыі даследчай работы і практыкі з'яўляецца выкананне інавацыйных і эксперыментальных праектаў на базе ўстаноў адукацыі. На 3 факультэтах і ў 2 інстытутах ажыццяўляецца праца па суправаджэнні 13 эксперыментальных і інавацыйных праектаў па заказе Міністэрства адукацыі. У эксперыментальным і інавацыйным рэжымах праходзяць апрабацыю вынікі 16 тэм НДР. На факультэце дашкольнай адукацыі на базе філіяла вядзецца актыўная дзейнасць па суправаджэнні метадычных праектаў, якія былі прадстаўлены на міжнародных конкурсах. Пашыраецца практыка ўкаранення вынікаў кафедральных тэм НДР на базе філіялаў.

Праца філіялаў кафедраў і школ-лабараторый кластара па спецыялізаванай навуковай падрыхтоўцы студэнтаў і магістрантаў ажыццяўлялася ў рамках даследчых і метадычных праектаў, СНДЛ і персанальных даследаванняў. Пашыранымі формамі падрыхтоўкі сталі выязныя пасяджэнні, апрабацыя метадычных распрацовак студэнтаў, даследаванні па грантах Міністэрства адукацыі, выкананне курсавых, дыпломных праектаў і магістарскіх дысертацый, правядзенне навуковых мерапрыемстваў для школьнікаў

Дакладчык падкрэсліла, што функцыянаванне філіялаў кафедраў і ўстаноў кластара дае магчымасць хутка рэагаваць на патрэбы і запыты практыкаў. Найбольш цэласна ўсе прадстаўленыя кірункі ўзаемадзеяння з установамі адукацыі былі задзейнічаны ў Інстытуце псіхалогіі і Інстытуце інклюзіўнай адукацыі. У цэлым БДПУ перайшоў да больш гнуткай мадэлі даследаванняў, якая забяспечвае іх актуальнасць, практыкаарыентаванасць і павышае сацыяльна-эканамічную значнасць НДР.

Павел Аркадзьевіч Мацюш, загадчык навукова-даследчага сектара, паведаміў членам савета аб выкананні Плана камерцыялізацыі навуковай прадукцыі ў БДПУ. План уключае як выданні, якія ўваходзяць у агульны план выданняў ведамаснай літаратуры, так і дадатковыя працы. Навуковая прадукцыя, якая рыхтуецца да выдання, у абавязковым парадку звязана з якой-небудзь НДР або дысертацыйнымі даследаваннямі. Усяго ў план уключана 110 пазіцый, з якіх больш за 90% − гэта друкаваныя выданні (дапаможнікі, манаграфіі, дзённікі, рабочыя сшыткі і інш.). Аналіз паказаў, што 62% выданняў з'яўляюцца вынікам выканання прыкладных навуковых даследаванняў у рамках ДНТП «Якасць адукацыі» або даследаванняў, якія выконваюцца па праектах, накіраваных на забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі, 32% − гэта фундаментальныя работы па Дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў і праектах БРФФД, 6% выконваюцца ў рамках доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Калі звярнуць увагу на сацыяльны эфект, атрыманы пры рэалізацыі плана, то ён відавочны: больш за 85% распрацовак выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе БДПУ, на базах філіялаў кафедраў і пляцовак вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Калі казаць пра эканамічны эфект, то ён менш адчувальны.

У дадатак да плана за справаздачны перыяд былі праведзены каля 300 платных навучальных мерапрыемстваў у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі, Інстытуце псіхалогіі, факультэтах прыродазнаўства, пачатковай адукацыі, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, філалагічным, фізіка-матэматычным і эстэтычнай адукацыі. Ёсць удалыя прыклады камерцыялізацыі вынікаў навукова-даследчай працы студэнтаў. Так, у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі быў абаронены дыпломны праект «Навучанне камунікацыі дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі з выкарыстаннем графічных сімвалаў», у ходзе выканання якога была арганізавана платная школа і праведзены 6 платных адукацыйных семінараў.

Дакладчык падкрэсліў, што выкананне плана камерцыялізацыі навуковай прадукцыі павінна стаць надзённай патрэбай кожнага структурнага падраздзялення.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, старшыня Савета ўніверсітэта рэктар А.І.Жук адзначыў, што навуковая праца, якая праводзіцца ў структурных падраздзяленнях універсітэта, павінна мець сістэмны характар і быць нацэленай на вырашэнне найбольш актуальных тэарэтычных і прыкладны́х задач, якія сёння стаяць перад сістэмай адукацыі Беларусі. Рэктар звярнуў увагу членаў Савета на тое, што патрэбна больш актыўна выкарыстоўваць кадравы патэнцыял у навуковых даследаваннях і камерцыялізаваць вынікі навуковай дзейнасці.

Прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым развіцці навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by