Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

11 сакавіка 2021 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні «Аб ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі».

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па выхаваўчай рабоце, прадстаўнікі студэнцкага актыву.

З асноўным дакладам выступіла дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі Вера Валер’еўна Хітрук. Дакладчык адзначыла, што ў Інстытуце студэнты ўключаюцца ў разнастайныя віды вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці з улікам іх узроставых сацыяльна-псіхалагічных і асобасных асаблівасцей. З мэтай інфармацыйнага суправаджэння выхаваўчай работы функцыянуе сайт Інстытута і выкарыстоўваюцца сацыяльныя сеткі.

Важным рэсурсам адукацыйнага асяроддзя Інстытута з’яўляецца навуковае суправаджэнне выхаваўчай работы. У працэсе навукова-даследчай дзейнасці ў рамках дзейнасці СНДЛ ствараюцца ўмовы для самаразвіцця і самаадукацыі асобы кожнага студэнта, фарміравання гуманістычнага светапогляду, высокай маральнай культуры.

Дадатковым рэсурсам для забеспячэння рэальнай выхаваўчай работы з’яўляецца ўдзел будучых настаўнікаў-дэфектолагаў у навучальных курсах, якія праводзяцца на базе Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі.

Значная ўвага надаецца развіццю студэнцкага самакіравання і фарміраванню прафесійных лідарскіх якасцей будучых настаўнікаў-дэфектолагаў. Гэтаму спрыяе актыўны валанцёрскі і педатрадаўскі рух. У Інстытуце працуюць 3 педатрады («Беларусачка», «Беларусачка_sport», «Інклюзіў»), колькасць удзельнікаў якіх за 3 гады павялічылася з 10 да 30 чалавек. Штогод праходзяць школы і конкурсы важацкага майстэрства.

Студэнты Інстытута ўваходзяць у склад агульнаўніверсітэцкіх педагагічных атрадаў «Ветразь», «Сузор’е», «Кантакт», валанцёрскага атрада «Дзеці сталіцы», сэрвіснага атрада «Штаб Абітурыент» будаўнiчых атрадаў. Штогод педатрады Інстытута намінуюцца на ўзнагароджанне па выніках трэцяга працоўнага семестра, а студэнты ўзнагароджваюцца асабiстымi граматамі і прызамі.

Адзначаецца высокая актыўнасць студэнтаў у дзейнасці грамадскіх арганізацый. Зацікаўленасць выклікаюць гурткі і секцыі творчай, сацыяльнай і спартыўнай скіраванасці.

Важным вынікам сістэмнай сумеснай работы кіраўніцтва Інстытута і органаў студэнцкага самакіравання з’яўляецца актыўны ўдзел студэнтаў у якасці валанцёраў ва II Еўрапейскіх гульнях, у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь, у Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Штогод у рамках Мінскага паўмарафону студэнты-валанцёры прымаюць удзел у акцыі ў падтрымку дзяцей з рэдкімі генетычнымі захворваннямі “Геном-бягом”.

На працягу 15 гадоў актыўна працуе валанцёрскае аб’яднанне «Роўнасць». Валанцёры Інстытута на пастаяннай аснове супрацоўнічаюць з установамі адукацыі, сацыяльнай абароны, грамадскімі аб’яднаннямі і арганізацыямі.

Асаблівая ўвага ў выхаваўчай рабоце Інстытута звяртаецца на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцей будучых педагогаў. Атрад «Розныя разам» прымае актыўны удзел у Зорных паходах студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа i выкарыстоўвае міжфакультэцкае ўзаемадзеянне − з факультэтам фiзiчнага выхавання, з Iнстытутам псiхалогii i факультэтам эстэтычнай адукацыi. Традыцыйнай стала акцыя “Ліст ветэрану”, калі ўдзельнікі Зорнага паходу творча віншуюць ветэранаў Вялікай айчыннай вайны з Днём Перамогі.

Ілона Грышчук, студэнтка 4 курса ІІА, лаўрэат конкурсу «Студэнт года – 2020», кіраўнік валанцёрскага сектара студсавета ІІА, паведаміла пра  супрацоўніцтва Інстытута з установамі адукацыі, сацыяльнай абароны, грамадскімі аб’яднаннямі і арганізацыямі. І.Грышчук падзялілася ўласным вопытам стварэння сацыяльна значымага праекту «Ад дапамогі – да роўнасці» і падкрэсліла важнасць міжнароднай валанцёрскай дзейнасці.

Аліна Андрэева, студэнтка 3 курса ІІА, выказала свой пункт гледжання на працэс патрыятычнага выхавання і неабходнасць фарміравання здаровага ладу жыцця будучых настаўнікаў.

Кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы пытання Святлана Іванаўна Копцева, першы прарэктар, у сваім выступленні засяродзіла ўвагу на тых аспектах працы інстытута, якія могуць быць укаранёны ў практыку іншых структурных падраздзяленняў. С.І.Копцева падкрэсліла, што адміністрацыяй, прафесарска-выкладчыцкім складам і органамі студэнцкага самакіравання Інстытута праводзіцца мэтанакіраваная праца па фарміраванні асобасна-прафесійных якасцей будучых педагогаў і іх грамадзянскай пазіцыі. Далейшае ўдасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы павінна быць скіравана на развіццё лідарскіх якасцей будучых педагогаў, пашырэнне клубных фарміраванняў, больш актыўнае прыцягненне выкладчыкаў да пазааўдыторнай работы з моладдзю.

Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня Савета Аляксандр Іванавіч Жук спыніўся на выніках электроннага анкетавання студэнтаў Інстытута інклюзіўнай адукацыі, праведзенага псіхалагічнай службай БДПУ.

Рэктар адзначыў, што разгледжанае пытанне вельмі важнае, паколькі педагог павінен быць не толькі прафесіяналам у выкладанні школьных прадметаў – ён павінен быць асобай, патрыётам і грамадзянінам. Ад таго, які настаўнік будзе выходзіць са сцен БДПУ, у многім будзе залежаць якасць навучання і выхавання школьнікаў.

Па выніках пасяджэння была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by