Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

15 лютага 2018 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні «Аб выніках навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ ў 2017 г. і задачах па яе развіцці».

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, члены Савета маладых вучоных БДПУ, кіраўнікі навуковых тэм і студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.

У пачатку пасяджэння А.І. Жук адзначыў выключную важнасць разглядаемага пытання. Ад таго, як будзе арганізавана навукова-даследчая, эксперыментальная і інавацыйная праца ў ВНУ, залежыць далейшае ўстойлівае развіццё нашай краіны.

З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава. Яна адзначыла, што ў справаздачны перыяд выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, студэнты БДПУ прынялі актыўны ўдзел у выкананні навуковых праграм і праектаў, прадставілі вынікі навуковых даследаванняў у публікацыях, на выставах і навуковых мерапрыемствах.

Г.В. Торхава падкрэсліла, што прафесарска-выкладчыцкі склад і навуковыя супрацоўнікі паспяхова выканалі план навукова-даследчых работ БДПУ. Усяго ў план у 2017 г. былі ўключаны 106 тэм навукова-даследчых работ, у тым ліку: 45 – па бюджэтным фінансаванні ў другую палову працоўнага дня прафесарска-выкладчыцкага складу, 61 – па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, па навуковых праграмах.

Усяго ў выкананні фінансуемых навукова-даследчых работ удзельнічаў 241 супрацоўнік, з іх дактароў навук – 26, кандыдатаў навук – 99. Найбольш актыўна працавалі гістарычны факультэт, факультэт прыродазнаўства, філалагічны факультэт, фізіка-матэматычны факультэт, Інстытут інклюзіўнай адукацыі, ЦРПА.

Супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у выкананні 9 навуковых праграм рознага ўзроўню. Сярод іх 7 Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, 1 Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Эталоны і навуковыя прыборы», 1 галіновая навукова-тэхнічная праграма «Якасць адукацыі».

Дакладчык адзначыла, што ў 2017 г. БДПУ працягваў выконваць ролю галаўной арганізацыі-выканаўцы па падпраграме «Адукацыя» ДПНД «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства». У рамках названай падпраграмы была распрацавана Канцэпцыя нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці педагагічнай адукацыі, якая абгрунтоўвае сучаснае разуменне якасці і падыходаў да яе вымярэння.

У 2017 г. завяршылася выкананне праграмы «Якасць адукацыі». Яе вынікамі сталі распрацоўка метадалагічных асноў псіхолага-педагагічнай і метадычнай падрыхтоўкі педагогаў; стварэнне прафесійнага стандарту педагога і метадычных рэкамендацый па яго рэалізацыі; абнаўленне адукацыйных стандартаў, зместу і навукова-метадычнага забеспячэння псіхолага-педагагічнай і метадычнай падрыхтоўкі педагогаў у кантэксце рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Па грантах БРФФД у 2017 г. завяршылася выкананне 5 навуковых праектаў, у тым ліку 3 міжнародных. У выніку былі распрацаваны метадалогія і методыкі псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі выкладчыкаў ВНУ на аснове рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу і вымяральных інструментаў ацэнкі яе эфектыўнасці, метадычныя рэкамендацыі па развіцці эмпатыі ў прадстаўнікоў сацыянамічных прафесій на аснове тэарэтычных мадэлей і дадзеных, атрыманых у эмпірычным даследаванні. У 2017 г. пачалося выкананне 7 праектаў пры фінансавай падтрымцы БРФФД.

У рамках 7 галіновых НДР, якія выконваліся па заказе Міністэрства адукацыі, распрацавана навукова-метадычнае забеспячэнне кластарнага развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі, зместу дашкольнай адукацыі дзяцей з парушэннямі зроку, арганізацыі валанцёрскай дзейнасці студэнтаў, адукацыйнага працэсу ў профільных класах педагагічнай накіраванасці, дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай службы ўстановы адукацыі.

У 2017 г. БДПУ працягнуў выкананне двух міжнародных праектаў у рамках праграмы Эразмус + «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі»: «Укараненне модуляў па законе і правах у праграмы падрыхтоўкі настаўнікаў: уклад у пабудову сістэмы адукацыі, заснаванай на правах у краінах з пераходнай эканомікай» і «Стымуляванне развіцця кампетэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі». Усяго ў мінулым годзе БДПУ ўдзельнічаў у рэалізацыі 25 міжнародных праектаў.

У Год навукі міжнародны статус набыла Дэкада студэнцкай навукі, якая аб’яднала больш за 1000 удзельнікаў. Сярод іх навучэнцы педагагічных класаў, студэнты, магістранты, аспіранты, якія прадстаўлялі 15 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, 21 вышэйшую навучальную ўстанову Расіі, 9 універсітэтаў Украіны, 2 ВНУ Літвы, а таксама ўніверсітэты Польшчы, Венгрыі, Арменіі, Туркменістана і Казахстана. У рамках міжнароднага форуму студэнцкай навукі «Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні» адбылося 11 міжнародных навукова-практычных канферэнцый, якія праводзіліся на базе ўсіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ.

Павялічылася колькасць аспірантаў, якія скончылі навучанне ў аспірантуры з папярэдняй экспертызай дысертацыі (амаль у 2 разы за апошнія тры гады). У мінулым годзе 3 аспіранты з 6, якія з’яўляліся ўладальнікамі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў, абаранілі дысертацыі ў перыяд навучання.

Г.В.Торхава адзначыла, што асноўныя вынікі даследаванняў вучоных БДПУ знайшлі адлюстраванне ў 2125 публікацыях. Сярод іх 13 манаграфій, 60 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі, 1345 навуковых артыкулаў, выдадзеных як у рэспубліцы, так і за мяжой, 6 з якіх уключаны ў базу Scopus, 52 – у базу РІНЦ, 292 – у пералік ВАК Рэспублікі Беларусь.

Выступленне Кацярыны Уладзіміраўны Багданавай, загадчыка аспірантуры і дактарантуры, было прысвечана публікацыйнай актыўнасці супрацоўнікаў БДПУ ў вядучых навуковых выданнях. К.У.Багданава адзначыла, што сярод паказчыкаў, па якіх ацэньваецца эфектыўнасць навукі ва ўніверсітэце (колькасць заключаных дагавораў, колькасць навуковых школ, грантаў, удзел у міжнародных канферэнцыях, сімпозіумах і г.д.) асноўным паказчыкам з'яўляецца колькасць публікацый прафесарска-выкладчыцкага складу ў вядучых навуковых выданнях. Відавочна, што сумарны паказчык навукова-публікацыйнай актыўнасці ўніверсітэта залежыць ад публікацыйнай актыўнасці кожнага яго работніка.

Дакладчык падкрэсліла, што толькі 43 з 293 кандыдатаў навук, якія працуюць ва ўніверсітэце, маюць 6 і больш публікацый за апошнія тры гады ў “вакаўскіх” часопісах, гэта значыць патэнцыяльна могуць ажыццяўляць навуковае кіраўніцтва аспірантамі. Асноўная частка такіх кандыдатаў навук працуюць у Інстытуце псіхалогіі, Інстытуце інклюзіўнай адукацыі, на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій, факультэце пачатковай адукацыі.

К.У. Багданава адзначыла, што больш за 40% кандыдатаў навук (90 чалавек) за апошнія 3 гады не апублікавалі ніводнага артыкула ў рэцэнзуемых навуковых выданнях, і прапанавала ўзмацніць кантроль за падрыхтоўкай прафесарска-выкладчыцкім складам публікацый у рэцэнзуемых навуковых выданнях, а таксама забяспечыць на кожнай кафедры наяўнасць пералікаў навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, старшыня Савета ўніверсітэта рэктар А.І. Жук адзначыў, што навуковая праца, якая праводзіцца ў структурных падраздзяленнях універсітэта, павінна мець сістэмны характар і быць нацэленай на вырашэнне найбольш актуальных тэарэтычных і прыкладны́х задач, якія сёння стаяць перад сістэмай адукацыі Беларусі.

Рэктар звярнуў увагу членаў Савета на тое, што патрэбна больш актыўна выкарыстоўваць кадравы патэнцыял у навуковых даследаваннях. Так, толькі 68% штатных дактароў навук і 34% штатных кандыдатаў навук удзельнічаюць у выкананні фінансуемых НДР. Па словах рэктара, адзначаецца недастатковая публікацыйная актыўнасць і неналежная якасць публікацый значнай часткі прафесарска-выкладчыцкага складу. Адсутнічае станоўчая дынаміка ў прыцягненні пазабюджэтнага фінансавання і камерцыялізацыі вынікаў навуковай дзейнасці. Назіраецца праблема мэтанакіраванага адбору кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру, дэфіцыт навуковых кіраўнікоў для замежных аспірантаў. А.І. Жук падкрэсліў слабы ўдзел у выкананні фінансуемых НДР на факультэтах эстэтычнай адукацыі, дашкольнай адукацыі, фізічнага выхавання. Ступень удзелу кожнага з гэтых факультэтаў не дасягае 3% у агульным аб’ёме фінансавання. З 46 кафедраў універсітэта толькі 28 (61%) удзельнічаюць у выкананні фінансуемых НДР.

Па ініцыятыве кіраўніцтва БДПУ была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым развіцці навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.bydfrbspu@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.bybgpu2011@mail.ru


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by