На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце.
У пачатку пасяджэння А.І.Жук адзначыў, што экспарт адукацыйных паслуг – важны напрамак дзейнасці ўніверсітэта, істотны як ў фінансавым, так і ў іміджавым планах. У сучасных умовах перад вышэйшымі навучальнымі ўстановамі краіны паўстае пытанне пра яго нарошчванне. Па выніках мінулага года БДПУ з’яўляецца адным з лідараў на рынку экспарту адукацыйных паслуг. Разам з тым ёсць пэўныя рызыкі, звязаныя са змяншэннем колькасці туркменскіх студэнтаў, таму калектыву ўніверсітэта неабходна працаваць над дыверсіфікацыяй экспарту і – самае галоўнае – забяспечваць высокую якасць падрыхтоўкі замежных студэнтаў.
З асноўным дакладам выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Васільевіч Макоўчык. Ён адзначыў, што ў БДПУ склалася эфектыўная педагагічная сістэма падрыхтоўкі замежных студэнтаў па спецыяльнасцях I і II ступені вышэйшай адукацыі.
Аналіз колькасці замежных грамадзян, якія навучаюцца ў БДПУ сведчыць пра ўстойлівую станоўчую дынаміку за апошнія 5 гадоў.
У 2020−2021 навучальным годзе найбольшая колькасць замежных студэнтаў навучалася на філалагічным факультэце, факультэце прыродазнаўства і ў магістратуры.
У параўнанні з 2019/2020 навучальным годам адзначаецца істотны рост колькасці замежных студэнтаў на гістарычным факультэце (+88), на факультэце эстэтычнай адукацыі (+85), у магістратуры (+73).
У той жа час знізілася колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (-176), інстытуце інклюзіўнай адукацыі (-47), філалагічным факультэце (-46).
У 2020/2021 навучальным годзе ў БДПУ навучаліся грамадзяне 17 краін: 13 краін прадстаўлены кантынгентам ад 1 да 11 студэнтаў, найбольшая колькасць замежных навучэнцаў – прадстаўнікі 4 краін: Туркменістан – 598 чалавек, Кітай – 395 чалавек, Узбекістан – 365 чалавек, Расійская Федэрацыя – 106 чалавек.
У параўнанні з папярэднім навучальным годам павялічылася колькасць студэнтаў з Узбекістана (+152), Кітая (+6), знізілася колькасць навучэнцаў з Туркменістана (-129).
Аналіз паспяховасці замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў БДПУ, сведчыць, што сярэдні бал напрамую залежыць ад кантынгенту замежных студэнтаў і карэлюе з узроўнем іх валодання рускай мовай.
Студэнты ў дастатковай меры забяспечаны вучэбна-метадычнымі матэрыяламі для самастойнай працы, матэрыяламі для павышэння ўзроўню прадметных кампетэнцый.
Кафедрамі забяспечваецца кансультаванне замежных студэнтаў па розных пытаннях адукацыйнага працэсу.
Ва ўніверсітэце паспяхова рэалізуецца рэйтынгавая сістэма ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці кампетэнцый, у тым ліку і замежных студэнтаў.
Пытанні бягучай паспяховасці замежных студэнтаў рэгулярна абмяркоўваюцца на пасяджэннях кафедраў, саветаў інстытутаў/факультэтаў. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на павышэнне ўзроўню паспяховасці дадзенай катэгорыі навучэнцаў.
Разам з тым адзначаюцца праблемныя аспекты ў працы з замежнымі студэнтамі: нізкі базавы ўзровень валодання рускай мовай, што абцяжарвае камунікацыю ў зносінах з выкладчыкамі і адміністрацыяй; нізкая матывацыя да атрымання ведаў, недастатковы ўзровень сфарміраванасці агульнавучэбных уменняў і навыкаў, ігнараванне некаторымі студэнтамі анлайн-заняткаў, што прыводзіць да праблем з засваеннем вучэбнага матэрыялу.
Па выніках пасяджэння была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым удасканаленні арганізацыі адукацыйнага працэсу падрыхтоўкі замежных студэнтаў у БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.