Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

22 снежня 2022 года пад кіраўніцтвам рэктара Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Міжнародная дзейнасць БДПУ: вынікі і перспектывы”.

У пачатку пасяджэння А.І.Жук падкрэсліў, што міжнародная дзейнасць выступае адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця БДПУ і разглядаецца ў якасці стратэгічна значнага фактару пашырэння адукацыйнай прасторы ўніверсітэта, актывізацыі навуковых даследаванняў, умацавання міжкультурнага ўзаемадзеяння.

З дакладам выступіў начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Ігар Уладзіміравіч Козел.

Дакладчык адзначыў, што па стане на 1 снежня 2022 г. БДПУ заключаны 195 дагавораў аб супрацоўніцтве з замежнымі адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з 25 дзяржаў блізкага і далёкага замежжа.

Інтэграцыя БДПУ у сусветную навукова-адукацыйную прастору і яго пазіцыянаванне на міжнародным узроўні забяспечваюцца праз рэалізацыю наступных механізмаў: развіццё партнёрства з вядучымі ўніверсітэтамі, навуковымі цэнтрамі і арганізацыямі свету; прыцягненне для навучання замежных студэнтаў; пашырэнне двухбаковай акадэмічнай мабільнасці; удзел у міжнародных даследчых праектах; уступленне ў міжнародныя акадэмічныя саюзы і асацыяцыі, рэзанансныя міжнародныя мерапрыемствы, арганізаваныя на базе ўніверсітэта і з яго ўдзелам.

Развіццё экспарту адукацыйных паслуг – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўніверсітэта. БДПУ штогод перавыконвае ўстаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь планавыя паказчыкі.

У БДПУ навучаюцца студэнты з 12 краін свету, аднак асноўнымі экспартнымі рынкамі адукацыйных паслуг універсітэта з’яўляюцца краіны СНД  і КНР. Агульная колькасць замежных навучэнцаў універсітэта ў бягучым навучальным годзе (па стане на 1 снежня) складае каля 1179 чалавек.

У рамках заключаных дагавораў БДПУ на І ступені атрымання вышэйшай адукацыі рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы з 4 ВНУ партнёрамі: Лаянскім педагагічным універсітэтам (КНР) – адукацыйная праграма па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва, рытміка і  харэаграфія”; Хэнаньскім прафесійным інстытутам мастацтваў (КНР) – адукацыйная праграма па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія”; Ташкенцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Нізамі – створаны сумесны факультэт інавацыйнай педагогікі, на якім вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях “Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя”, “Лагапедыя”, “Практычная псіхалогія”; Джызакскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Кадыры – сумесныя адукацыйныя праграмы па спецыяльнасцях “Лагапедыя”, “Практычная псіхалогія”, “Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога”.

Пашыраны пералік спецыяльнасцей, навучанне па якіх вядзецца на замежных мовах. На ІІ ступені адукацыі адкрыты англамоўныя магістарскія праграмы: “Музычнае мастацтва”; “Выяўленчае мастацтва і чарчэнне”, “Адукацыйны менеджмент”, “Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі”, “Замежная мова”.

Склаўся ўстойлівы попыт замежных грамадзян на навучанне ў аспірантуры, падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ў якой па 8 навуковых спецыяльнасцях ажыццяўляецца на англійскай мове, 1 – на нямецкай.

Развіццю экспарту адукацыйных паслуг садзейнічае супрацоўніцтва БДПУ з 13 кампаніямі-пасрэднікамі, якія накіроўваюць у краіну патэнцыйных абітурыентаў, а таксама работа з беларускай дыяспарай за мяжой.

Папулярызацыі адукацыйных паслуг спрыяе актыўная дзейнасць БДПУ ў інфармацыйна-камунікацыйнай прасторы: Youtube-канал універсітэта на працягу апошніх трох гадоў займае 1-е месца сярод беларускіх ВНУ і 123-е месца сярод універсітэтаў свету, уваходзіць у ТОП-200.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by