Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

23 студзеня 2025 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Аб арганізацыі і выніках навукова-даследчай, інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці БДПУ ў 2024 г.”.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі Савета маладых вучоных і Студэнцкага навуковага таварыства.

У пачатку пасяджэння А.І. Жук адзначыў, што навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць БДПУ накіравана на павелічэнне навукова-даследчага патэнцыялу ўніверсітэта як вядучай ВНУ ў сферы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, забеспячэнне апераджальнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў, а таксама ўстойлівае развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі.

З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Святлана Мікалаеўна Фяклістава. Прарэктар адзначыла, што прафесарска-выкладчыцкі склад і навуковыя супрацоўнікі БДПУ паспяхова выканалі план навукова-даследчых работ.

Распрацоўваліся 95 НДР рознага ўзроўню: па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, БРФФД, навуковых праграмах; па бюджэтным фінансаванні ў другую палову працоўнага дня. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2024 г. павялічыўся на амаль 20 тыс. руб. у параўнанні з папярэднім годам.

Найбольшую актыўнасць праявілі вучоныя філалагічнага факультэта, Інстытута інклюзіўнай адукацыі, гістарычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў.

Супрацоўнікі БДПУ прымалі ўдзел у выкананні ГНТП “Функцыянальная адукаванасць” (9 НДР) і 6 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў (31 НДР), каардынуемых НАН Беларусі. Пры падтрымцы БРФФД выконваліся 6 навуковых праектаў, па грантах Міністэрства адукацыі дактарантам, саіскальнікам і студэнтам – 6 НДР. Распрацоўваліся 3 НДР, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі, а таксама 1 асобны праект.

Апрабацыя вынікаў завершаных НДР ажыццяўлялася ў рамках 8 рэспубліканскіх эксперыментальных і 7 рэспубліканскіх інавацыйных праектаў.

Асноўныя вынікі даследаванняў вучоных БДПУ знайшлі адлюстраванне ў 1919 публікацыях. У параўнанні з 2023 г. адзначаецца зніжэнне колькасці артыкулаў у часопісах ВАК на 2 %, павелічэнне колькасці артыкулаў у часопісах Scopus і Web of Science на 63 %, павелічэнне колькасці публікацый у выданнях з базы РІНЦ на 7 %. Артыкулы у часопісах Scopus і Web of Science падрыхтаваны ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі, на факультэце прыродазнаўства, Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, у Інстытуце псіхалогіі, на фізіка-матэматычным і філалагічным факультэтах.

У 2023 г. у БДПУ праведзена 30 навуковых мерапрыемстваў, 18 з іх – міжнародныя.

Па выніках удзелу ў конкурсах на саісканне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і таленавітым маладым вучоным на 2024 г. стыпендыя была прызначана двум аспірантам БДПУ (В.Г.Дзядовіч, А.У.Млёнік), а таксама двум маладым вучоным (І.М.Трасцян, В.І.Чэпікава). Уладальнікамі грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, саіскальнікамі і студэнтамі на 2023 г. сталі 6 чалавек.

Адбылося 7 абарон кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый работнікамі БДПУ, з іх 4 – доктарскія (Т.Я.Старасценка, А.А.Лемех, Т.В.Даніловіч, А.В.Белая).

  • На пасяджэнні перад структурнымі падраздзяленнямі былі пастаўлены канкрэтныя задачы па наступных кірунках:
  • выкананне плана абарон кандыдацкіх дысертацый;
  • павелічэнне колькасці атрымальнікаў грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі;
  • павелічэнне колькасці вынікаў НДР, укаранёных у адукацыйную дзейнасць;
  • павелічэнне колькасці публікацый, уключаных у базы Web of Science, Scopus;
  • пашырэнне аб’ёмаў экспарту тавараў і паслуг у галіне навукі.

Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by