Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

23 снежня 2019 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта. На яго былі запрошаны намеснікі дырэктараў інстытутаў і дэканаў факультэтаў па вучэбнай рабоце, загадчыкі кафедраў.

З інфармацыяй «Аб удасканаленні псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі будучых педагогаў» выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Васільевіч Макоўчык.

Дакладчык адзначыў, што ў БДПУ сістэма псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў мае комплексны характар.

Агульныя стратэгічныя мэты псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі рэалізуюцца прафесарска-выкладчыцкім складам 13 кафедраў з улікам спецыфікі факультэтаў і асаблівасцей прафесійнай дзейнасці. Асноўная праца ажыццяўляецца кафедрай педагогікі і кафедрай псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці.

Для забеспячэння адукацыйнага працэсу на I ступені атрымання вышэйшай адукацыі кафедрай педагогікі распрацавана 9 вучэбных праграм па 6 вучэбных дысцыплінах і праграма дзяржаўнага экзамену «Тэорыя і практыка навучання і выхавання».

Кафедрай псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці распрацаваны 10 вучэбных праграм па дысцыплінах, якія забяспечваюць псіхалагічную падрыхтоўку будучых настаўнікаў-прадметнікаў на 6 факультэтах БДПУ.

Для ўзмацнення псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі будучых педагогаў у 2019/2020 навучальным годзе ў вучэбныя планы I ступені атрымання вышэйшай адукацыі былі ўведзены новыя вучэбныя дысцыпліны для студэнтаў I-IV курсаў у выглядзе факультатыўных курсаў («Практычная псіхалогія эфектыўных педагагічных зносін», «Асновы псіхалагічнай бяспекі ў школе», «Трэнінг развіцця крэатыўнасці»), што дазволіла павялічыць ўдзельную вагу псіхалагічных дысцыплін на факультэтах і ў інстытутах у сярэднім на 5%.

Актуалізаваны пералік дысцыплін па выбары студэнта цыкла спецыяльных дысцыплін, якія маюць практычнае значэнне для арганізацыі вучэбнага працэсу ва ўстановах дашкольнай, пачатковай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Усе вучэбныя дысцыпліны, замацаваныя за кафедрамі, забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі.

Для засваення студэнтамі вучэбнага матэрыялу выкладчыкі кафедраў імкнуцца выкарыстоўваць інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі: інтэрактыўныя, гульнявыя, тэхналогіі сучаснага праектнага і праграмаванага навучання, модульнага навучання, групавой дзейнасці, тэхналогіі майстэрняў і інш. Кафедрай псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці створаны банк сучасных педагагічных тэхналогій і метадычных распрацовак.

За апошнія 3 гады прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры педагогікі для забеспячэння адукацыйнага працэсу апублікавана 8 вучэбна-метадычных выданняў з рэкамендацыяй ВМА па педагагічнай адукацыі (у тым ліку 1 – на англійскай мове), 1 вучэбны дапаможнік, рэкамендаваны вучэбна-метадычным аб’яднаннем, 1 вучэбна-метадычны дапаможнік з грыфам Расійскай акадэміі адукацыі.

На працягу 2017–2019 гг. выкладчыкамі кафедры псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці былі распрацаваны і падрыхтаваны да выдання 6 дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі і грыфам ВМА па педагагічнай адукацыі.

У г. Мінску функцыянуюць 2 філіялы кафедраў – на базе ДУА «Гімназія № 22» і на базе ДУА «Сярэдняя школа № 210».

На базе філіялаў рэгулярна праходзяць практыку студэнты БДПУ. У філіялах кафедраў былі рэалізаваны разнастайныя адукацыйныя, даследчыя, выхаваўчыя праекты. У рамках інавацыйнага праекту «Шлях у педагагічную прафесію» адкрыты 4 педагагічныя класы.

Неабходнай складовай часткай псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі будучых педагогаў з’яўляецца навукова-даследчая дзейнасць.

На кафедры педагогікі з 2011 г. функцыянуе СНДЛ «Інавацыйная педагогіка», працуе пастаянна дзеючы метадалагічны семінар для магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, які з 2018 г. перайшоў на фармат online-пасяджэнняў з прамой трансляцыяй на канале YouTube БДПУ. У 2017 г. семінар набыў статус міжнароднага.

На кафедры псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці створана СНДЛ «Асобасныя і асяроддзевыя прэдыктары псіхічнага развіцця падлеткаў і юнакоў».

А.В. Макоўчык падкрэсліў, што аналіз вынікаў рэктарскіх кантрольных работ паказаў, што прасочваецца карэляцыя паміж колькасцю вучэбных гадзін па педагогіцы і псіхалогіі і вынікамі тэсціравання студэнтаў. Студэнты спецыяльнасцей, на якіх прадугледжана большая колькасць вучэбных гадзін па псіхолага-педагагічных дысцыплінах, прадэманстравалі лепшыя вынікі.

З мэтай распрацоўкі зместу адукацыйных стандартаў вышэйшай педагагічнай адукацыі пакалення 3+ кафедрай педагогікі сумесна з Цэнтрам развіцця педагагічнай адукацыі распрацавана і ўкараняецца Канцэпцыя агульнапедагагічнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, якая прадугледжвае ўзмацненне псіхолага-педагагічнага кампаненту прафесійнай падрыхтоўкі будучага педагога. У рамках яе рэалізацыі перагледжана дзеючая вучэбна-праграмная дакументацыя з мэтай вызначэння пераліку інварыянтных дысцыплін для педагагічных спецыяльнасцей і распрацоўкі адпаведных ім актуальных напрамкаў прафілізацый. У макеце адукацыйнага стандарту агульнай вышэйшай адукацыі (бакалаўрыяту) вызначаны ўніфікаваныя характарыстыкі прафесійнай дзейнасці бакалаўра (віды, аб’екты, задачы прафесійнай дзейнасці), патрабаванні да ўніверсальных і базавых прафесійных кампетэнцый бакалаўра.

Прапанавана мадэль арганізацыі розных відаў практык на працягу ўсяго перыяду навучання (валанцёрская – I курс, вучэбна-азнаямляльная – II курс, педагагічная ва ўстановах адукацыі – III курс, практыка ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі – пасля III курса, пераддыпломная – IV курс).

Уніфікаваны змест псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі ў цэлым улічвае сучасныя патрабаванні да кампетэнцый будучых педагогаў, адлюстраваныя ў прафесійна-кваліфікацыйным стандарце педагога (распрацаваны калектывам аўтараў пад рэд. А.І. Жука). Яго рэалізацыя дазволіць ажыццяўляць падрыхтоўку педагогаў на ўзроўні, адпаведным сучасным патрабаванням заказчыкаў.

Старшыня рабочай групы па падрыхтоўцы пытання Аляксандр Аляксандравіч Корзюк, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, у сваім выступленні паведаміў, што рабочай групай было прааналізавана планаванне работы па арганізацыі і ўдасканаленні выкладання дысцыплін, замацаваных за кафедрамі педагогікі і псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці, наведаны заняткі выкладчыкаў. А.А. Корзюк ад імя рабочай групы выказаў некалькі рэкамендацый па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу. У прыватнасці, ён прапанаваў стварыць карту інавацыйнага вопыту выкладання вучэбных дысцыплін, а на яе аснове – банк дадзеных сучасных педагагічных тэхналогій і метадычных распрацовак з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання.

Студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Ганна Лукашэвіч падзялілася ўласнымі ўражаннямі ад вывучэння дысцыпліны “Асновы псіхалагічнай бяспекі ў школе. Яна падкрэсліла, што на занятках актыўна выкарыстоўваліся кейсавыя заданні, стваралася дыскусія і праходзіла абмеркаванне рэальных праблем сучаснай школы.

Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня Савета Аляксандр Іванавіч Жук адзначыў, што кафедрамі педагогікі і псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці праводзіцца пэўная праца па абнаўленні зместу і тэхналогій фарміравання прафесійных кампетэнцый будучых педагогаў у адпаведнасці з дзеючымі адукацыйнымі стандартамі. Разам з тым кіраўніцтву інстытутаў, факультэтаў і кафедраў патрэбна звярнуць асаблівую ўвагу на ўзмацненне навуковага патэнцыялу кафедраў і выкананне праграмы «Кадры 2016-2020». Загадчыкам кафедраў мэтазгодна аптымізаваць працэс арганізацыі практык на базе філіялаў кафедраў з улікам матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей устаноў адукацыі, прыцягваць спецыялістаў-практыкаў да адукацыйнага працэсу.

Па выніках пасяджэння было прынята некалькі важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by