Новости События Общее
Анонс событий

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

25 лютага 2021 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Аб развіцці навукова-даследчай, інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці БДПУ ў 2016−2020 гг.: вынікі і перспектывы”.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, члены Савета маладых вучоных БДПУ і прадстаўнікі Студэнцкага навуковага таварыства.

У пачатку пасяджэння А.І.Жук адзначыў, што ў БДПУ забяспечваецца ўстойлівае планамернае развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, павышаецца яе сацыяльна-эканамічная эфектыўнасць для ўстойлівага развіцця грамадства.

Рэктар падкрэсліў, што разглядаемае пытанне з’яўляецца выключна актуальным у плане перспектыў развіцця ўніверсітэта, паколькі ў сучасных умовах удасканальваць адукацыйны працэс можна толькі на падставе навуковых, эксперыментальных і інавацыйных распрацовак.

З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава.

На працягу 2016−2020 гг. у БДПУ была рэалізавана Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі і падрыхтаваны праект новай канцэпцыі на 2021−2025 гг.; распрацавана навуковае абгрунтаванне і ўкаранёна кластарная мадэль бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, падрыхтаваны і ўкаранёны Прафесійны стандарт педагога, які вызначае змест адукацыйных стандартаў у педагагічнай адукацыі; БДПУ занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый; рэалізаваны праграмы рознага ўзроўню, фундаментальныя і прыкладныя даследаванні пры падтрымцы БРФФД і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; дасягнута станоўчая дынаміка ў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі і інш.

У 2016−2020 гг. вучоныя БДПУ прымалі ўдзел у выкананні 10 праграм рознага ўзроўню, у рамках якіх выканана 57 заданняў НДР. Па грантах БРФФД выканана 19 НДР, па грантах Міністэрства адукацыі − 20, па грантах маладым вучоным − 45.

Па выніках даследаванняў з 2016 па 2020 гг. супрацоўнікамі ўніверсітэта апублікаваная больш за 11 тыс. работ, з якіх 109 манаграфій, 1716 навуковых артыкулаў у рэцэнзуемых часопісах, 81 − у выданнях, уключаных у міжнародныя навукаметрычныя базы, 378 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Рэйтынг па выкананні фінансуемых НДР узначальваюць агульнаўніверсітэцкія тэмы па педагагічнай адукацыі ў межах Дзяржаўнай і галіновай праграм навуковых даследаванняў (кір. А.І.Жук, Г.В.Торхава), а таксама факультэты і інстытуты: гістарычны, філалагічны, прыродазнаўства, інклюзіўнай адукацыі, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, фізіка-матэматычны, псіхалогіі, дашкольнай адукацыі.

Найбольш эфектыўна ў выкананні НДР удзельнічаюць: кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, ЦРПА, кафедра хіміі, кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кафедра сацыяльнай педагогікі, кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі, кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, кафедра беларускай і замежнай літаратуры, кафедра псіхалогіі адукацыі.

Найбольш важныя вынікі НДР атрыманы па 8 завершаных праграмах рознага ўзроўню. Па падпраграме “Адукацыя” Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў распрацаваны тэарэтыка-метадалагічныя асновы і механізмы развіцця нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці бесперапыннай педагагічнай адукацыі, навуковая і практычная значнасць якіх заключаецца ў садзейнічанні ўстойліваму развіццю педагагічнай адукацыі ў бок яе нарастаючай сацыяльнай місіі, унутранай цэласнасці, аўтаноміі, павышэння канкурэнтаздольнасці і прывабнасці ў міжнародным маштабе.

Па Галіновай навукова-тэхнічнай праграме “Выхаванне праз навучанне” (2018−2020) распрацаваны канцэптуальныя палажэнні, абноўлены змест, сродкі, дыягнастычнае суправаджэнне падрыхтоўкі будучых педагогаў у фарміраванні асобаснай і метапрадметнай кампетэнтнасці педагогаў у адукацыйным працэсе з улікам анталагічнага, псіхалагічнага, прафілактычнага напрамкаў выхавання.

У рамках навуковых даследаванняў, скіраваных на забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі атрыманы вынікі, якія дазваляюць вырашаць стратэгічныя і тактычныя задачы па далейшым развіцці педагагічнай адукацыі, удасканаленні навукова-метадычнага забеспячэння дашкольнай і інклюзіўнай адукацыі, сацыяльна-педагагічнай работы (праект Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021−2025 гады і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі і інш.).

Вынікі фундаментальных і прыкладных даследаванняў апрабіруюцца і ўкараняюцца ў адукацыйны працэс дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і педагагічнай адукацыі з дапамогай эксперыментальных і інавацыйных праектаў.

У 2020 г. усе выпускнікі аспірантуры і дактарантуры паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю на пасяджэннях дзяржаўных атэстацыйных камісій. 4 чалавекі абаранілі дысертацыі ва ўстаноўлены перыяд навучання (1 доктарская − А.В.Позняк, 3 кандыдацкія − І.В.Пугач, К.І.Субота, Інь Дун).

Асноўнай крыніцай прытоку моладзі ў навуку з’яўляецца студэнцкая НДР. У БДПУ працуюць 47 СНДЛ, якія аб’ядноўваюць больш за 700 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Штогод праводзіцца конкурс СНДЛ, лепшыя з якіх рэкамендуюцца да ўдзелу ў конкурсах на грантавую падтрымку.

Перспектыўнай формай пашырэння і развіцця сувязяў універсітэта з грамадствам з’яўляецца Навуковая крама БДПУ, якая дазваляе задаволіць запыты сацыяльных суб’ектаў, устаноў адукацыі і грамадства і павысіць імідж, рэйтынг, канкурэнтаздольнасць універсітэта, яго прывабнасць для зацікаўленых спажыўцоў, у тым ліку замежных.

Па выніках пасяджэння была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым развіцці навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by