Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

25 мая 2023 года адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Аб арганізацыі і выніках навуковых даследаванняў і эксперыментальна-інавацыйнай дзейнасці на фізіка-матэматычным факультэце”.

На пасяджэнні з дакладам выступіла Людміла Леанідаўна Тухолка, намеснік дэкана па навуковай рабоце фізіка-матэматычнага факультэта. Яна адзначыла, што супрацоўнікі фізіка-матэматычнага факультэта ўдзельнічаюць у выкананні навуковых праграм рознага ўзроўню: Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў, галіновых навукова-тэхнічных праграм, тэм навукова-даследчай работы па забеспячэнні дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, эксперыментальнай праграмы. За тры гады колькасць фінансуемых НДР павялічылася з трох да дзесяці.

Вынікі навукова-даследчай дзейнасці ўкаранёны ў адукацыйны працэс БДПУ – складзены 67 актаў аб укараненні.

У якасці асноўных камерцыйных прадуктаў выступаюць вучэбныя і вучэбна-метадычныя выданні прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта (за апошнія тры гады было выдадзена 69 вучэбных і вучэбна-метадычных выданняў, 37 з якіх атрымалі грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь), семінары для настаўнікаў па актуальных метадычных тэмах, заняткі па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд, кансультацыі для настаўнікаў, адукацыйныя экскурсіі для вучняў з элементамі заняткаў.

Істотна павысілася публікацыйная актыўнасць прафесарска-выкладчыцкага складу. У выданнях, зарэгістраваных у базах Scopus, і навуковых часопісах, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь, за апошнія тры гады былі апублікаваны больш за 50 работ.

Навукова-даследчая работа студэнтаў арганізуецца на факультэце ў рамках дзейнасці студэнцкага навуковага таварыства, студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. Члены СНТ і СНДЛ прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах грантаў, дэманструюць высокі ўзровень публікацыйнай актыўнасці, публікуючы вынікі даследаванняў не толькі ў зборніках канферэнцый, але і ў часопісах, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь. Індывідуальная навукова-даследчая работа студэнтаў ажыццяўляецца ў межах выканання дыпломных і магістарскіх работ, а таксама ў рамках індывідуальных даследаванняў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедр.

Студэнты і магістранты факультэта бяруць удзел у выкананні тэм НДР. Колькасць студэнтаў, якія прыцягваюцца да распрацоўкі навуковых тэм, паступова павялічваецца – з 10 чалавек у 2020 г. да 14 – у 2023 г.

Напрыканцы выступлення Л.Л.Тухолка адзначыла, што на бліжэйшыя 2 гады вылучаны патэнцыйныя кандыдаты для навучання ў аспірантуры і дактарантуры на аснове рэверсіўнай тэхналогіі перспектыўнага планавання тэм даследаванняў.

Алёна Ігараўна Жышкевіч, намеснік дэкана па навуковай рабоце філалагічнага факультэта, старшыня камісіі па падрыхтоўцы пытання, праінфармавала членаў Савета аб выніках працы камісіі. Яна акрэсліла кірункі, па якіх адбывалася праверка факультэта, а таксама сфармулявала прапановы па далейшым удасканаленні арганізацыі навуковых даследаванняў і эксперыментальна-інавацыйнай дзейнасці на факультэце.

Студэнт 4 курса фізіка-матэматычнага факультэта, старшыня факультэцкага студэнцкага навуковага таварыства Вадзім Сяргеевіч Міналта падзяліўся вопытам працы ў студэнцкім навуковым таварыстве – паведаміў пра мерапрыемствы СНТ, выкарыстанні разнастайных спосабаў развіцця навуковых ініцыятыў студэнтаў, іх творчых і арганізацыйных здольнасцей.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by