Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

26 сакавіка 2020 года адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Эфектыўнасць фінансава-эканамічнай дзейнасці ўніверсітэта: вынікі і шляхі павышэння”.

На пасяджэнні з дакладам выступіў рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Ён адзначыў, што ў 2019 г. фінансава-эканамічная дзейнасць БДПУ была накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016–2020 гады, фінансавага забеспячэння эфектыўнай працы ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта, паляпшэнне ўмоў падрыхтоўкі спецыялістаў, камерцыялізацыю вынікаў навуковых даследаванняў.

Для выпрацоўкі абгрунтаваных прагнозных рашэнняў і вызначэння перспектыў развіцця ўніверсітэта праводзіўся комплексны аналіз і ацэнка фінансава-эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці БДПУ. Гэта дазволіла ацаніць дынамічнасць і ўстойлівасць эканамічнага росту ўніверсітэта, пазіцыі і рэпутацыю на рынку адукацыйных паслуг, магчымасці і перспектывы развіцця з улікам верагодных эканамічных рызык.

У 2019 г., як і ў папярэднія гады, структурныя падраздзяленні БДПУ нарошчвалі аб’ёмы пазабюджэтнай дзейнасці для забеспячэння ўстойлівага развіцця ўніверсітэта, павышэння заработнай платы супрацоўнікаў, паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы і інфраструктуры.

У справаздачным годзе выдаткі на заработную плату склалі амаль 60% ад агульнага аб’ёму выдаткаў. З уласных сродкаў універсітэта на заработную плату было накіравана больш за 10 млн. руб., што супастаўляльна з бюджэтным фінансаваннем. Заработная плата супрацоўнікаў універсітэта ў 2019 г. вырасла ў параўнанні з 2018 г. на 16%. Кожнаму супрацоўніку былі выплачаны дадатковыя прэміі да Дня ўніверсітэта, Дня настаўніка, а таксама прэмія па выніках навучальнага года.

На выплату стыпендый у 2019 г. было накіравана 3,5 млн. руб. За апошнія тры гады паказчык забяспечанасці стыпендыяй студэнтаў вырас з 83% да 88%. Стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымліваюць 5 аспірантаў БДПУ і 8 студэнтаў. Уладальнікамі імянных стыпендый з’яўляюцца 28 чалавек. Штомесячную надбаўку атрымліваюць 420 студэнтаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, навуковай і грамадскай працы. Матэрыяльную дапамогу атрымалі амаль 380 студэнтаў, прэмію – больш за 900 студэнтаў. У параўнанні з 2018 г. колькасць прэміраваных студэнтаў павялічылася на 200 чалавек, а агульная сума выплачаных прэмій вырасла амаль удвая.

У 2019 г. павысілася эфектыўнасць працы факультэтаў і інстытутаў па атрыманні даходаў ад аказання дадатковых адукацыйных паслуг. Універсітэтам забяспечана выкананне ўстаноўленага паказчыка па знешнеэканамічнай дзейнасці. Атрымана валютных даходаў амаль на 52% больш, чым у 2018 г., а павелічэнне валютных паступленняў за тры апошнія гады склала 78%.

А.І. Жук адзначыў, што на бягучы рамонт у 2019 г. было затрачана пазабюджэтных сродкаў у 2,5 разы больш, чым сродкаў з бюджэту. У выніку абноўлены аўдыторны фонд (з закупкай офіснай і аўдыторнай мэблі, аргтэхнікі, мультымедыйнага абсталявання) і памяшканні агульнага карыстання ў вучэбных карпусах:№ 1 (адрамантавана памяшканне дэканата факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, выкананы рамонт камп’ютарнага класа з заменай аконных блокаў, паточная аўдыторыя для ІПКіП, кабінет цэнтра педагагічнай адукацыі, заменены дзвярныя блокі на лесвічных маршах з другога па пяты паверх, устаноўлены алюмініевыя ўваходныя дзверы на лесвіцу на першым паверсе); № 2 (заменены пасажырскі ліфт, выкананы рамонт калідора, 3-х вучэбных аўдыторый, 3-х лабараторый, камп’ютарнага класа, кафедральных памяшканняў, устаноўлены новыя свяцільнікі, выцяжныя шафы, заменена электраправодка, сантэхнічныя трубы і мэбля); № 3 (завершаны рамонт цэнтральнага хола, пакладзена падлогавая плітка з паліраванага керамаграніту, адрамантаваны 3 вучэбныя аўдыторыі, адкрыты цэнтр дэманстрацыі фізічных вопытаў, лабараторыя лічбавага мадэлявання фізічных працэсаў); № 5 (адкрыты шахматны клас імя В.Д. Купрэйчыка, новае кафэ на 96 месцаў, адрамантаваны кабінет дэканата і 6 вучэбных аўдыторый, калідор; у новых аўдыторыях устаноўлены аконныя і дзвярныя блокі; праведзена замена 36 аконных блокаў у вучэбна-выдавецкім цэнтры, школе ранняга развіцця дзяцей “Першая адукацыя”, у калідоры і аўдыторыях, у спартыўнай зале зроблены рамонт душавых і раздзявалак, заменены аконныя блокі, устаноўлены новыя гардэробныя скрыні, люстэркі і інш.); № 7 (адкрыты майстэрні скульптуры і керамікі, мемарыяльная аўдыторыя ў гонар Л.С. Выгоцкага, адрамантаваны і аснашчаны новай мэбляй памяшканні для залы харэаграфіі, кафедральныя памяшканні, камп’ютарны клас, 4 аўдыторыі, у тым ліку 2 паточныя, адрамантаваны калідор на 5 паверсе з заменай дзвярных блокаў); № 8 (адрамантаваны 4 аўдыторыі, хол на паверсе і лесвічныя маршы); № 11 (створана новая лекцыйная аўдыторыя, выкананы рамонт 3 аўдыторый, заменены 7 аконных блокаў).

Праведзены рамонтныя работы ў інтэрнатах БДПУ: № 2 (дэманціраваны ўбудаваныя шафы, устаноўлена новая мэбля: шафы, абедзенныя сталы, крэслы, тумбы; адрамантаваны калідоры 3−5 паверхаў з аздабленнем дэкаратыўнай тынкоўкай, заменены 120 дзвярных блокаў);№ 6 (праведзена прафілактычная апрацоўка сцен і столяў, адрамантавана гарызантальная бетонная шахтавая вентыляцыя з наступным уцяпленнем);№ 8 (у межах падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў адрамантаваны з заменай абсталявання і мэблі 210 жылых блокаў, калідоры, памяшканні кафэ; абноўлены фасад будынка).

Акрамя таго, абсталяваны новай мэбляй 16 паточных аўдыторый. У гасцініцы “Універсітэцкая” выканана ўнутранае ўцяпленне сцен і рамонт у трох пакоях, калідоры на 2-м паверсе. Устаноўлены 3 дадатковыя камеры відэаназірання з падключэннем да дзеючай сістэмы кантролю і кіравання доступу прахадных навучальных карпусоў № 1, 2. Выкананы рамонт памяшканняў басейна, на стадыёне БДПУ заменены 4 аконныя блокі, завершана мадэрнізацыя стадыёна ў частцы бытавых памяшканняў з распранальнямі на 60 месцаў і душавымі.

Са сродкаў перавышэння даходаў над расходамі ў 2019 г. было выкарыстана амаль 4 млн. руб. Сродкі былі накіраваны на матэрыяльнае стымуляванне работнікаў універсітэта, камандзіровачныя выдаткі, гаспадарчыя патрэбы, аплату сувязі і транспарту, камунальных паслуг, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, падарункі і пуцёўкі ў лагеры для дзяцей супрацоўнікаў, а таксама на капітальныя выдаткі.

Падагульняючы выступленне, А.І. Жук вызначыў асноўныя напрамкі развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ на 2020 г. і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфікацыі іх відаў; выкарыстанне рынкавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры расходаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі; актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru