Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

26 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта. На яго былі запрошаны кіраўнікі структурных падраздзяленняў, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый БДПУ. На пасяджэнні таксама прысутнічала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф’я Пятроўна Філістовіч.

З інфармацыяй “Аб выніках прыёмнай кампаніі 2019 года і задачах па яе ўдасканаленні ў 2020 годзе” выступіў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДПУ Сяргей Уладзіміравіч Якавенка. Дакладчык адзначыў, што прыёмная камісія БДПУ на высокім арганізацыйным узроўні правяла цэнтралізаванае тэсціраванне, прафарыентацыйную работу, унутраныя іспыты, забяспечыла фарміраванне на конкурснай аснове кантынгенту студэнтаў усіх формаў атрымання вышэйшай адукацыі I ступені.

Вынікам работы прыёмнай камісіі БДПУ стала выкананне планаў прыёму па дзённай (850 чалавек) і завочнай (275 чалавек) формах навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Універсітэт цалкам выканаў план прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (207 чалавек). На першы курс БДПУ залічаны 153 медалісты і ўладальнікі дыпломаў ССНУ і ПТВ з адзнакай (у 2018 г. – 127), 230 выпускнікоў ліцэяў і гімназій.

У 2019 годзе адбыўся трэці набор выпускнікоў педагагічных класаў. На першы курс залічаны 194 выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Больш за ўсё выпускнікоў педагагічных класаў паступілі на спецыяльнасці: “Пачатковая адукацыя” – 29, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова” – 21, “Руская мова і літаратура. Замежная мова” – 21, “Біялогія і хімія” – 19, “Матэматыка і інфарматыка” – 15. Бал атэстата выпускнікоў педкласаў вагаецца ў межах ад 8,5 да 9,8 балаў; 11 з іх узнагароджаны залатым (сярэбраным) медалём, 22 выпускнікі маюць мэтавае накіраванне.

Дакладчык падкрэсліў, што самыя высокія конкурсы на дзённую бюджэтную форму навучання склаліся на спецыяльнасцях “Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка” – 8,7 чал., “Руская мова і літаратура” – 6,0 чал., “Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)” – 5,8 чал., “Псіхалогія” – 5,8 чал., “Практычная псіхалогія” – 4,8 чал., “Сацыяльная работа” – 4,2 чал. на месца.

Па большасці спецыяльнасцей дзённай бюджэтнай формы (17 з 31) і па ўсіх спецыяльнасцях завочнай бюджэтнай формы (12) прахадныя балы выраслі ў параўнанні з 2018 г. з 20 да 94 балаў (дзённая бюджэтная форма) і з 47 да 72 балаў (завочная бюджэтная форма). Так, на спецыяльнасць “Лагапедыя” прахадны бал склаў 316, на спецыяльнасць “Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа” – 289, “Гісторыя і сусветная мастацкая культура” – 296. Дастаткова высокія прахадныя балы зарэгістраваны і на факультэтах з самымі вялікімі наборамі. Так, на факультэце дашкольнай адукацыі пры плане набору 145 чалавек прахадны бал вырас на 38 пунктаў і склаў 230 балаў, на факультэце пачатковай адукацыі пры наборы 125 чалавек прахадны бал – 268 (рост на 32 пункты).

На 8 спецыяльнасцей (“Беларуская мова і літаратура. Замежная мова”, “Руская мова і літаратура. Замежная мова”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”, “Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць”, “Фізічная культура (лячэбная)”, “Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)”, “Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)”, “Сурдапедагогіка”) залічаны толькі льготныя катэгорыі абітурыентаў – абітурыенты, якія паступаюць без экзаменаў, па-за конкурсам, па мэтавых накіраваннях.

Атрыманыя вынікі сталі магчымымі дзякуючы сістэмнай прафарыентацыйнай рабоце, якую праводзіў універсітэт у 2018 / 2019 навучальным годзе. Рэктаратам, інстытутамі і факультэтамі выкарыстоўваліся разнастайныя метады правядзення прафарыентацыйнай работы: выступленні студэнтаў і выкладчыкаў перад школьнікамі ў рамках “Дзён адчыненых дзвярэй”, “Зорнага паходу”, “Зорнага паходу плюс”, на “апошніх званках”, падчас правядзення заключнага этапу ўніверсітэцкай інтэрнэт-алімпіяды, педагагічнай практыкі. У бягучым навучальным годзе да гэтага напрамку работы масава падключыліся студэнты завочнай формы навучання. Актыўная сумесная работа факультэтаў, прыёмнай камісіі і прэс-службы БДПУ вялася ў сацыяльных сетках. Адзначаюцца станоўчыя вынікі работы філіялаў кафедраў універсітэта па арыентацыі навучэнцаў на педагагічныя прафесіі.

Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня Савета Аляксандр Іванавіч Жук адзначыў, што разгледжанае пытанне мае асаблівае значэнне для ўніверсітэта, паколькі ад таго, наколькі ўдала праведзена прыёмная кампанія, у многім залежыць і якасць падрыхтоўкі педагагічных кадраў. У апошнія гады было шмат зроблена па ўдасканаленні прафарыентацыйнай працы, аднак калектыву БДПУ нельга спыняцца на дасягнутым, а неабходна прапаноўваць і ўкараняць новыя падыходы ў працы з абітурыентамі. Так, маюцца пэўныя магчымасці для паляпшэння выніковасці прыёмнай кампаніі, павышэння якасці абітурыентаў за кошт узмацнення сувязяў паміж універсітэтам і навучальнымі ўстановамі, мэтанакіраванасці прафарыентацыйнай працы, больш актыўнай работы з вучнямі педагагічных класаў і іх бацькамі, пашырэння камп’ютарнага суправаджэння дзейнасці прыёмнай камісіі.

Па выніках пасяджэння было прынята некалькі важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by