Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

29 красавіка 2021 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Стан і перспектывы развіцця дадатковай адукацыі дарослых у БДПУ”.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і дырэктараў інстытутаў па вучэбнай рабоце, прадстаўнікі студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый.

У пачатку пасяджэння А.І.Жук адзначыў, што ва ўніверсітэце праводзіцца мэтанакіраваная работа па пашырэнні, дыверсіфікацыі і ўдасканаленні адукацыйных праграм і паслуг для дарослых з мэтай рэалізацыі прынцыпу “адукацыя праз усё жыццё”. Вынікі гэтай работы важныя і для іншых інстытутаў і факультэтаў БДПУ.

З асноўным дакладам выступіла дырэктар Iнстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Ірына Уладзіміраўна Шасцітка. Яна адзначыла, што прыярытэтным кірункам дзейнасці інстытута з’яўляецца ўдасканаленне зместу адукацыі, вучэбна-метадычнага забеспячэння, метадаў і формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу і іншых паслуг.

Асноўнымі напрамкамі адукацыйнай дзейнасці інстытута з’яўляюцца перападрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi, стажыроўка, давузаўская падрыхтоўка, адукацыйныя курсы. За апошнія 3 гады навучанне ў інстытуце прайшлі больш за 37500 слухачоў. З 2016 г. колькасць слухачоў павялічылася ў 1,6 раза.  Штогод у сярэднім навучаюцца каля 12,5 тыс. чалавек. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці у параўнанні з 2016 г. павысіліся ў 3,5 раза.

Ва ўмовах сучаснай эпідэміялагічнай сітуацыі ў слухачоў павышэння кваліфікацыі, стажыроўкі і адукацыйных курсаў запатрабаваны дыстанцыйны фармат правядзення вучэбных заняткаў: так, доля online-заняткаў у 2021 г. склала 53%. Адукацыйныя праграмы стажыроўкі адрозніваюцца вузканакіраванасцю і шырокім выбарам умоў навучання. Штогод пералік і змест вучэбных праграм павышэння кваліфікацыі, стажыроўкі і адукацыйных курсаў абнаўляюцца амаль на 50%.

У інстытуце ажыццяўляецца сістэматычная работа па павелічэнні і якасным  паляпшэнні кадравага патэнцыялу кафедраў, пра што сведчыць 100%-е выкананне праграмы “Кадры 2016–2020”:  пяць супрацоўнікаў абараніліся і атрымалі вучоную ступень кандыдата навук; тры супрацоўнікі закончылі магістратуру, чатыры – навучаюцца на другой ступені вышэйшай адукацыі, адзiн – у аспірантуры.

У інстытуце кожныя 4 гады абнаўляюцца адукацыйныя стандарты па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі (у 2020/2021 навучальным годзе абноўлена 17 адукацыйных стандартаў і 156 вучэбных праграм). Штогод абнаўляюцца вучэбныя праграмы павышэння кваліфікацыі, стажыроўкі і адукацыйных курсаў. У СДА MOODLE размешчаны вучэбна-метадычныя матэрыялы па 105 вучэбных дысцыплінах перападрыхтоўкі, а таксама 15 комплексных выніковых тэстаў, распрацаваныя выкладчыкамі кафедраў інстытута. За апошнiя тры гады прафесарска-выкладчыцкім складам ІПКіП апублікавана 68 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, рабочых сшыткаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу. Распрацаваны, зацверджаны і выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі 3 ВМК па рускай мове i літаратуры, гісторыі Беларусі.

У інстытуце распрацавана сістэма электроннага забеспячэння планавання і суправаджэння адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных ІТ-інструментаў (Googlе-табліцы і Googlе-формы), якія дазваляюць эфектыўна складаць і карэкціраваць расклад заняткаў, камплектаваць новыя вучэбныя групы, мэтанакіравана размяркоўваць аўдыторны фонд, улічваць педагагічную нагрузку ПВС, выяўляць патрэбы па пражыванні слухачоў на перыяд навучання ў інтэрнаце і гасцініцы. Значнае месца адводзіцца інфармацыйна-рэкламнай рабоце ў СМІ, сацсетках і мэсэнджарах. Інстытут прадстаўляе адукацыйныя паслугі ў пяці акаўнтах у шасці сацыяльных сетках. Са студзеня 2021 г. агульная колькасць падпісчыкаў у  сацыяльных сетках і мэсэнджарах значна павялічылася (у тым ліку ў Telegram-канале – у 18 разоў) і складае каля 10 тыс. чалавек.

Фарміраванню станоўчага іміджу інстытута садзейнічае істотнае паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. За апошнія 3 гады значна абноўлены і забяспечаны сучасным абсталяваннем 15 аўдыторый; зроблены сучасны рамонт ва ўсіх памяшканнях гасцініцы, добраўпарадкавана паркоўка для аўтатранспарту.

Разам з тым асобныя аспекты адукацыйнага працэсу ІПКіП патрабуюць далейшага паляпшэння. Неабходна пашыраць і развіваць міжнародныя навуковыя і адукацыйныя кантакты, удасканальваць інфармацыйную работу з патэнцыяльнымі слухачамі, актывізаваць работу ПВС па распрацоўцы вучэбна-метадычных матэрыялаў для рэалізацыі вучэбных праграм у online- і дыстанцыйным фармаце, а таксама для размяшчэння ў СДА MOODLE.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, А.І.Жук адзначыў сістэмнасць і эфектыўнасць мэтанакіраванай работы ІПКіП па павышэнні фінансавых паказчыкаў дзейнасці і ўдасканаленні якасці дадатковай адукацыі дарослых.

Па выніках пасяджэння была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па развіцці дадатковай адукацыі дарослых у БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-21-27
внутр.тел.: 121

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 311-23-71
Внутр. тел.: 122 

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru