На пасяджэнні з дакладам выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Васільевіч Макоўчык. Ён адзначыў, што інстытутамі і факультэтамі праводзіцца планамерная і эфектыўная праца па ўдасканаленні рэсурснага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце.
Па ўсіх спецыяльнасцях, замацаваных за Вучэбна-метадычным аб’яднаннем па педагагічнай адукацыі, распрацаваны і накіраваны на ўзгадненне 23 новыя адукацыйныя стандарты. Створана і зацверджана 28 прыкладных вучэбных планаў па узбуйненых спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі.
Пры распрацоўцы новых прыкладных вучэбных планаў рэалізаваны наступныя прынцыпы: кампетэнтнасны падыход, пераемнасць мэт і зместу адукацыі на розных узроўнях асноўнай адукацыі, модульны прынцып праектавання зместу адукацыйных праграм.
На падставе прыкладных вучэбных планаў па спецыяльнасцях распрацавана 113 вучэбных планаў установы адукацыі.
Асаблівасцямі новых вучэбных планаў 2023 з’яўляюцца:
– уніфікацыя падыходаў да падрыхтоўкі кадраў па педагагічных спецыяльнасцях у ВНУ рэспублікі:
– арыентацыя на рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу;
– падрыхтоўка будучых педагагічных работнікаў да ажыццяўлення адукацыйнага працэсу на прынцыпах інклюзіі;
– узмацненне псіхолага-педагагічнага кампанента падрыхтоўкі будучых педагогаў;
– аптымізацыя мадэлі педагагічнай практыкі, наданне ёй бесперапыннага характару і інш.
У БДПУ працягваецца распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс ВМК па вучэбных дысцыплінах. Актывізавана дзейнасць па рэгістрацыі створаных ЭВМК. Вядзецца пастаянная праца па павелічэнні колькасці электронных адукацыйных рэсурсаў.
Прарэктар падкрэсліў, што ў сціслыя тэрміны неабходна правесці працэдуру перарэгістрацыі ЭВМК па тых дысцыплінах, змест якіх адрозніваецца неістотна.
Дэкан гістарычнага факультэта Сяргей Пятровіч Шупляк паведаміў пра вынікі ўкаранення ў 2022/2023 навучальным годзе палажэнняў Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму цыкла (модуля) сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.