На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі Савета маладых вучоных і Студэнцкага навуковага таварыства.
У пачатку пасяджэння А.І. Жук адзначыў, што навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць БДПУ накіравана на нарошчванне навукова-даследчага патэнцыялу ўніверсітэта як вядучай ВНУ ў сферы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, забеспячэнне апераджальнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў і ўстойлівага развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.
З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Святлана Мікалаеўна Фяклістава. Прарэктар адзначыла, што навукова-даследчая, інавацыйная і эксперыментальная дзейнасць БДПУ ў 2023 г. ажыццяўлялася на дастаткова высокім узроўні і была накіравана на выкананне паказчыкаў стратэгіі развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ да 2025 года.
Прафесарска-выкладчыцкі склад і навуковыя супрацоўнікі БДПУ паспяхова выканалі план навукова-даследчых работ. Распрацоўвалася 101 НДР рознага ўзроўню: па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, БРФФД, навуковых праграмах; па бюджэтным фінансаванні ў другую палову працоўнага дня. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2023 г. павялічыўся амаль на 120 тыс. руб. у параўнанні з папярэднім годам.
Найбольшую актыўнасць праявілі вучоныя фізіка-матэматычнага, філалагічнага, гістарычнага факультэтаў, Інстытута інклюзіўнай адукацыі і Інстытута псіхалогіі. Супрацоўнікі БДПУ прымалі ўдзел у выкананні ГНТП “Функцыянальная граматнасць” (9 НДР) і 6 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў (32 НДР), каардынуемых НАН Беларусі. Пры падтрымцы БРФФД выконваліся 5 навуковых праектаў, па грантах Міністэрства адукацыі дактарантам, саіскальнікам і студэнтам – 7 НДР. Распрацоўваліся 7 НДР, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі.
Апрабацыя вынікаў завершаных НДР ажыццяўлялася ў рамках 10 рэспубліканскіх эксперыментальных і 6 рэспубліканскіх інавацыйных праектаў.
Асноўныя вынікі даследаванняў вучоных БДПУ знайшлі адлюстраванне ў 1786 публікацыях. У параўнанні з 2022 г. адзначаецца павелічэнне колькасці артыкулаў у часопісах ВАК з адначасовым зніжэннем колькасці артыкулаў у часопісах з баз Scopus, Web of Science, РІНЦ.
У 2023 г. у БДПУ праведзены 22 навуковыя мерапрыемствы, 11 з іх – міжнародныя.
Па выніках удзелу ў конкурсах на саісканне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і таленавітым маладым вучоным на 2024 г. стыпендыя была прызначана двум аспірантам БДПУ (В.Г.Дзядовіч, А.У.Ляшчун), а таксама двум маладым вучоным (І.М.Трэсцьян, В.І.Чэпікава). Уладальнікамі грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, саіскальнікамі і студэнтамі на 2023 г. сталі 7 чалавек.
Адбылося 10 абарон кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый работнікамі БДПУ, у тым ліку 3 кандыдацкія – у перыяд навучання.
На пасяджэнні перад структурнымі падраздзяленнямі былі пастаўлены канкрэтныя задачы па наступных кірунках:
выкананне плана абарон кандыдацкіх дысертацый;
павелічэнне колькасці атрымальнікаў грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі;
павелічэнне колькасці вынікаў НДР, укаранёных у адукацыйную дзейнасць;
павелічэнне колькасці публікацый, уключаных у базы Web of Science, Scopus;
пашырэнне аб’ёмаў экспарту тавараў і паслуг у галіне навукі.
Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.