Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

2 лістапада 2023 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта.

З інфармацыяй “Аб арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы на факультэце фізічнага выхавання” выступіў дэкан факультэта фізічнага выхавання Кірыл Юр’евіч Раманаў. Дакладчык адзначыў, што на факультэце праводзіцца паслядоўная работа па ўсіх напрамках дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

У арганізацыі выхаваўчай работы пад кіраўніцтвам дэканата задзейнічаны прафесарска-выкладчыцкі склад, маладзёжныя грамадскія арганізацыі і органы студэнцкага самакіравання. Асаблівая роля ў індывідуальнай рабоце са студэнтамі адводзіцца куратарам вучэбных груп. У гэтым годзе на факультэце працуюць 23 куратары 1–4 курсаў.

Адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай дзейнасці з’яўляецца ідэалагічнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Рэгулярна праводзяцца адзіныя дні інфармавання, дыялогавыя пляцоўкі.

Факультэт штогод прымае ўдзел у інтэрнацыянальных “Зорных паходах” па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. За апошнія 3 гады атрад “Ёсць кантакт!” наведаў г. Жодзіна, Дзяржынскі і Навагрудскі раёны.

На факультэце рэалізуецца грамадзянска-патрыятычны праект “Беларускія спартсмены – патрыёты малой радзімы”, спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда” з удзелам студэнтаў малодшых курсаў і школьнікаў.

У рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “Захоўваем гістарычную памяць у імя будучыні” ўсе студэнты 1 курса наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, звыш 400 навучэнцаў пабывалі ў музеях і на экскурсіях.

Студэнты факультэта актыўна ўдзельнічаюць ва ўніверсітэцкіх культурна-масавых мерапрыемствах і праектах (“Вялікая сцэна БДПУ”, “Міс БДПУ”, “Містэр БДПУ”, “БДПУ: ты ў танцах!”, трыб’ют-шоў “Адзін у адзін”, інтэлектуальна-забаўляльны квэст для першакурснікаў “Шляхам вагантаў”, серыя інтэлектуальных гульняў “Мудрая сава” і інш.), дзе неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і пераможцамі.

На факультэце функцыянуюць 3 клубныя фарміраванні: танцавальны калектыў “Fifa”, каманда КВЗ “Sidis”, валанцёрскі атрад “Падары ўсмешку”, які супрацоўнічае з ДУ “Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў №1”. Актыўна развіваецца спартыўнае валанцёрства.

Студэнты факультэта штогод прымаюць удзел у круглагадовай спартакіядзе БДПУ па ўсіх відах спорту. Факультэт паспяхова прадстаўляе ўніверсітэт на спартыўна-масавых мерапрыемствах рознага ўзроўню. За апошнія два гады члены зборнай БДПУ па дзюдо і самба сталі пераможцамі і прызёрамі больш за 10 найбуйнейшых спаборніцтваў.

Асаблівая функцыя ў выхаваўчай рабоце адводзіцца маладзёжным грамадскім арганізацыям і органам студэнцкага самакіравання. Прафбюро факультэта займаецца сацыяльнай падтрымкай студэнтаў і рашэннем жыллёва-бытавых пытанняў і аздараўленнем, а таксама арганізацыяй культурна-масавых мерапрыемстваў у інтэрнатах. Студэнцкі савет факультэта традыцыйна з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам шэрага мерапрыемстваў спартыўнага, культурна-масавага, прафарыентацыйнага характару.

Віялета Кудраўцава, студэнтка 4 курса факультэта фізічнага выхавання, паведаміла пра ўмовы, якія створаны на факультэце для раскрыцця творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі. Віялета расказала пра асабісты вопыт удзелу ў “Зорных паходах”, дзейнасці валанцёрскага клуба “Падары ўсмешку”, шматлікіх творчых праектах, універсітэцкіх конкурсах і арганізацыі прафарыентацыйнай  работы.

Па выніках пасяджэння было прынята некалькі важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by