Асноўны даклад прадставіла дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Вольга Валер’еўна Клязовiч. Яна адзначыла, што дыверсіфікацыя экспарту адукацыйных паслуг – адзін з ключавых напрамкаў у міжнароднай дзейнасці БДПУ. Сярод асноўных мер па пашырэнні прысутнасці на замежных рынках:
- актыўная папулярызацыя адукацыйных праграм для замежных грамадзян;
- стварэнне рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў на рускай, англійскай і кітайскай мовах;
- правядзенне іміджавых мерапрыемстваў (форумаў, фестываляў, летніх і зімовых школ);
- павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў па міжнародным супрацоўніцтве.
Са студзеня 2023 года па май 2025 года адукацыйныя праграмы ІПКіП засвоілі 2476 замежных грамадзян, а яшчэ 420 чалавек прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі і стажыроўкі.
У IПКiП распрацаваны рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы на рускай, англійскай і кітайскай мовах аб адукацыйных праграмах па рускай мове як замежнай на 2024/2025 навучальны год; абноўлена інфармацыя ў буклетах БДПУ на рускай, англійскай і кітайскай мовах, размешчана актуальная інфармацыя па праграмах навучання рускай мове як замежнай на сайце IПКiП, у сацыяльных сетках, у тым ліку ў WeChat.
Праводзіцца значная праца па інфармаванні рэкрутынгавых кампаній аб адукацыйных праграмах і ўмовах навучання замежных грамадзян (Кітай, Індыя, Іран, Бангладэш, Пакістан).
У IПКiП арганізаваны міжнародныя адукацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю іміджу БДПУ. У 2024 г. праведзены вэбінар “Практыка выкладання рускай мовы як замежнай на падрыхтоўчым аддзяленні ІПКіП БДПУ, прыняты ўдзел у Міжнародным вершамарафоне “Вершы любімага паэта – за два тыдні вакол свету” да 225-годдзя з дня нараджэння А.С.Пушкіна і 210-годдзя з дня нараджэння М.Ю.Лермантава (РУДН). Упершыню ў 2025 г. праведзены конкурс паэзіі сярод замежных слухачоў “Натхненне вясны”.
Замежныя слухачы падрыхтоўчага аддзялення прынялі ўдзел у рэспубліканскай і ўсерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам, 5 міжнародных конкурсах, XI рэспубліканскім конкурсе відэаролікаў па рускай мове як замежнай.
Штогод ІПКіП БДПУ праводзіць Міжнародны фестываль псіхалагічнага майстэрства, у якім удзельнічаюць прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Кітая і інш.
Рэгулярна арганізоўваюцца міжнародныя культурна-адукацыйныя праекты летнія школы “Познай Беларусь: от образования к культуре”, “Познай Беларусь: историческая память во имя будущего”, “Познай Беларусь: Минск спортивный”, “Основы музыкальной грамотности: от теории к практике” для замежных грамадзян Кітая і Расіі.
Рашэнне Савета ўніверсітэта, прынятае па выніках абмеркавання, будзе афіцыйна накіравана ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.

WI-FI




















