На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па вучэбнай рабоце, загадчыкі кафедраў.
З асноўным дакладам выступіў дэкан гістарычнага факультэта Сяргей Пятровіч Шупляк. Дакладчык адзначыў, што гістарычным факультэтам ажыццёўлена значная работа па арганізацыі, правядзенні і метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу агульнай вышэйшай адукацыі па вучэбных дысцыплінах “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”, “Філасофія” і “Сучасная палітэканомія”.
Створаныя інтэрактыўныя электронныя вучэбна-метадычныя комплексы змяшчаюць тэарэтычныя, практычныя і кантрольныя матэрыялы, а таксама інтэрактыўныя заданні для бягучай атэстацыі і падрыхтоўкі да экзамену студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі ва ўсіх факультэтах (інстытутах).
Кафедрамі гісторыі Беларусі і славянскіх народаў і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін распрацаваны матэрыялы для правядзення рэйтынгавых кантрольных работ, рознаўзроўневыя кампетэнтнасна арыентаваныя заданні і іншыя вучэбна-метадычныя рэсурсы.
Падрыхтоўка студэнтаў носіць сістэмны практыкаарыентаваны характар. Пра гэта сведчаць вынікі навучання, атрыманыя падчас правядзенні экзаменаў. Выніковая паспяховасць па дысцыпліне “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці” за 1 семестр 2024–2025 навучальнага года склала 7,5 бала, па “Філасофіі” і “Сучаснай палітэканоміі” – 7,9.
Высокі ўзровень паспяховасці па вучэбных дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыкла абумоўлены правядзеннем мэтанакіраванай работы па ўдасканаленні вучэбна-метадычнага забеспячэння.
Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

WI-FI




















