Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

3 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Аб выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці ўніверсітэта ў 2022 г. і задачах па яе развіцці ў сучасных умовах”.

На пасяджэнні з дакладам выступіў рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Ён адзначыў, што ў 2022 г. фінансава-эканамічная дзейнасць БДПУ была накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады, фінансавага забеспячэння эфектыўнай працы ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта, паляпшэнне сацыяльных і матэрыяльных умоў.

Агульны бюджэт універсітэта фарміраваўся на аснове бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў. За апошні год аб’ём бюджэтнага фінансавання павялічыўся на 8,5%, пазабюджэтнага – на 8,4%.

Асноўныя сродкі бюджэту накіроўваліся на забеспячэнне сацыяльна-абароненых пазіцый (заработная плата, стыпендыі і сацыяльныя выплаты, камунальныя плацяжы, іншыя бягучыя выдаткі, капітальныя выдаткі).

Выдаткі на заработную плату ў мінулым годзе склалі 60,5 % ад агульнага аб’ёму выдаткаў. У параўнанні з 2021 г., сярэдняя заработная плата павялічылася на 13,4 %.

Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы ўсіх работнікаў: на выплату прэмій накіравана 1,7 млн. руб. У мэтах сацыяльнай падтрымкі супрацоўнікаў кожнаму работніку выплачваліся дадатковыя прэміі да Дня настаўніка, Дня ўніверсітэта, Новага года, 23 лютага, 8 Сакавіка, Дня Перамогі, па выніках навучальнага года. Усім супрацоўнікам у снежні 2022 г. была выплачана матэрыяльная дапамога.

На выплату стыпендый у 2022 г. было накіравана 5,8 млн. руб. За апошні год паказчык забяспечанасці стыпендыяй студэнтаў вырас да 92 %.

Стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымліваюць 1 аспірант БДПУ і 7 студэнтаў. Уладальнікамі імянных стыпендый з’яўляюцца 28 чалавек. Штомесячную надбаўку ў памеры ад 10 да 480–500 руб. атрымліваюць каля 380 студэнтаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, навуковай і грамадскай працы. Матэрыяльную дапамогу атрымалі 710 студэнтаў, прэмію – 627 студэнтаў на суму 36 тыс. руб.

Павысілася эфектыўнасць працы факультэтаў, інстытутаў і структурных падраздзяленняў па атрыманні даходаў ад аказання дадатковых платных паслуг (атрыманы даход на 27 % вышэйшы за паказчыкі 2021 г.).

Універсітэтам забяспечана выкананне ўстаноўленага паказчыка па знешнеэканамічнай дзейнасці  (валютных даходаў атрымана на 10,6 % больш, чым у 2021 г.).

Значная частка даходаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці БДПУ, накіроўваецца на мадэрнізацыю і абнаўленне вучэбных карпусоў, інтэрнатаў, дапаможных памяшканняў. Бягучы рамонт таксама праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці універсітэта.

У планамерным парадку праводзіліся работы па абнаўленні аўдыторнага і жылога фонду, мадэрнізацыя абсталявання, закупка офіснай і аўдыторнай мэблі, аргтэхнікі, мультымедыйнага абсталявання і іншае.

Падагульняючы выступленне, А.І.Жук вызначыў асноўныя напрамкі развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ на 2023 г. і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфікацыі іх відаў і пашырэння экспарту; выкарыстанне рынкавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры расходаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі; сацыяльная і фінансавая падтрымка супрацоўнікаў і студэнтаў; удасканальванне матэрыяльнай базы.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Отдел международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by