На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі Савета маладых вучоных і Студэнцкага навуковага таварыства.
Асноўны даклад прадставіла прарэктар па навуковай рабоце Святлана Мікалаеўна Фяклістава. Яна адзначыла, што падтрымка навуковай дзейнасці маладых даследчыкаў – адзін з галоўных стратэгічных прыярытэтаў БДПУ.
Да асноўных крытэрыяў ацэнкі навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных адносяцца:
- публікацыйная актыўнасць;
- удзел у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях;
- удзел у выкананні заданняў дзяржаўных навуковых і навукова-тэхнічных праграм.
Важнымі паказчыкамі эфектыўнасці з’яўляюцца:
- удзел у рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў;
- актыўнасць у конкурсах Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў;
- уключэнне ў дзейнасць студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.
Для каардынацыі навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных у БДПУ створана эфектыўная арганізацыйная структура студэнцкай навукі: Студэнцкае навуковае таварыства, Савет маладых вучоных, студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі.
За апошнія тры гады адзначаецца павелічэнне колькасці публікацый студэнтаў (з 1017 да 1100), рост колькасці маладых вучоных, якія прынялі ўдзел у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях (з 790 да 1030). Лідарамі па колькасці студэнцкіх навуковых публікацый з’яўляюцца факультэты сацыяльна-педагагічных тэхналогій і дашкольнага выхавання, у падрыхтоўцы да ўдзелу ў канферэнцыях – факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій і Інстытут псіхалогіі.
Студэнты і выпускнікі БДПУ прымаюць актыўны ўдзел у навуковых конкурсах рознага ўзроўню.
На XXXI рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў у 2024 г. БДПУ прадставіў 89 работ, з іх 77 сталі пераможцамі (у тым ліку 3 прадстаўнікі БДПУ сталі лаўрэатамі, а 36 атрымалі першую катэгорыю).
Пры захаванні стабільнай колькасці работ, якія прадстаўляліся на конкурс у апошнія тры гады, адзначаецца паляпшэнне іх якасці: значны рост колькасці прац першай катэгорыі, істотнае змяншэнне колькасці прац трэцяй катэгорыі.
Прадстаўнікі БДПУ штогод становяцца лаўрэатамі дадзенага конкурсу, што яшчэ раз пацвярджае высокі ўзровень выканання навуковых прац маладымі вучонымі нашага ўніверсітэта.
У БДПУ функцыянуюць 52 СНДЛ, якія аб’ядноўваюць больш за 800 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Правядзенне штогадовага конкурсу “Лепшая СНДЛ БДПУ” дазволіла вызначыць найбольш прадуктыўныя лабараторыі за трохгадовы перыяд.
Старшыня Савета маладых вучоных БДПУ Алёна Афанасьеўна Буіклы падрабязна расказала пра дзейнасць Савета, накіраваную на павышэнне ролі і адказнасці маладых даследчыкаў у фарміраванні навуковай палітыкі ўніверсітэта і развіцці яго навуковага патэнцыялу. У выступленні яна адзначыла ролю маладых вучоных у арганізацыі і правядзенні фестывалю навукі, прадстаўленне інавацыйных метадычных распрацовак на пляцоўках “Дзень навуковай моладзі” і “100 ідэй для Беларусі”. Асаблівая ўвага была скіравана на адукацыйныя ініцыятывы, такія як “Школа маладога вучонага”, дэкада студэнцкай навукі і вучэбныя семінары па падрыхтоўцы навуковых публікацый і грантавых заявак. А.А.Буіклы падкрэсліла значнасць гэтых мерапрыемстваў для прыцягнення моладзі да навуковай дзейнасці і фарміравання кадравага рэзерву ўніверсітэта.
Аспірант кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Ксенія Вітальеўна Палуносік падзялілася сваім вопытам удзелу ў СНДЛ “Пачуць свет” і расказала, як студэнцкія навуковыя лабараторыі дапамагаюць фарміраваць даследчыцкія кампетэнцыі і матывацыю ў будучых педагогаў. Яна адзначыла, што СНДЛ – гэта не проста пляцоўка для навуковай працы, а важная ступень у прафесійным станаўленні, дзе студэнты вучацца праводзіць даследаванні, аналізаваць дадзеныя, публікаваць вынікі і выступаць на канферэнцыях.
Рашэнне Савета ўніверсітэта па выніках абмеркавання будзе афіцыйна накіравана ва ўсе структурныя падраздзяленні.