Новости События Общее
Анонс событий

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

29 студзеня 2026 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Навуковая, інавацыйная і эксперыментальная дзейнасць БДПУ ў 2025 годзе: вынікі НДР ПВС і экспарт навуковых паслуг”.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі студэнцкага навуковага таварыства.

У пачатку пасяджэння А.І.Жук адзначыў, што навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць БДПУ накіравана на павелічэнне навукова-даследчага патэнцыялу ўніверсітэта як вядучай ВНУ ў сферы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, забеспячэнне апераджальнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў, а таксама ўстойлівае развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі.

З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Гюльнара Мансураўна Юсцінская. Прарэктар адзначыла, што прафесарска-выкладчыцкі склад і навуковыя супрацоўнікі БДПУ паспяхова выканалі план навукова-даследчых работ (НДР).

Распрацоўваліся 88 НДР рознага ўзроўню: па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, навуковых праграмах; па бюджэтным фінансаванні ў другую палову працоўнага дня.

Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2025 г. склаў больш за 970 тыс. руб. Лідарамі па аб’ёме прыцягнутых бюджэтных сродкаў сталі філалагічны, фізіка-матэматычны і гістарычны факультэты, а таксама факультэт дашкольнай адукацыі. Апрабацыя вынікаў завершаных НДР ажыццяўлялася ў рамках 13 рэспубліканскіх эксперыментальных і 4 рэспубліканскіх інавацыйных праектаў.

Асноўныя вынікі даследаванняў вучоных БДПУ знайшлі адлюстраванне ў 1526 публікацыях, сярод іх 9 манаграфій і каля 1200 навуковых артыкулаў.

Супрацоўнікамі БДПУ для студэнтаў апублікавана 16 вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі і 30 вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Вучэбна-метадычнага аб’яднання па педагагічнай адукацыі.

У 2025 г. у БДПУ праведзены 23 навуковыя мерапрыемствы, у тым ліку 14 міжнародных, 7 рэспубліканскіх, 2 міжуніверсітэцкія.

Па выніках удзелу ў конкурсах на саісканне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і таленавітым маладым вучоным на 2025 г. стыпендыі былі прызначаны двум аспірантам і двум маладым вучоным.

Уладальнікамі грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, саіскальнікамі і студэнтамі на 2025 г. сталі 2 аўтарскія калектывы студэнтаў (факультэты прыродазнаўства і дашкольнай адукацыі). Старшаму выкладчыку кафедры педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі Т.К.Чыгір быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі.

У 2025 г. усе выпускнікі аспірантуры і дактарантуры паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю на пасяджэннях дзяржаўных атэстацыйных камісій. Два аспіранты і 1 дактарант абаранілі дысертацыі ў перыяд навучання. План абарон дысертацый работнікамі БДПУ выкананы Інстытутам інклюзіўнай адукацыі, Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, філалагічным факультэтам і факультэтам пачатковай адукацыі.

На пасяджэнні перад структурнымі падраздзяленнямі былі пастаўлены канкрэтныя задачы па наступных кірунках:

выкананне плана абарон кандыдацкіх дысертацый;

павелічэнне колькасці атрымальнікаў грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі;

павелічэнне колькасці публікацый, уключаных у базы Web of Science, Scopus;

пашырэнні выкарыстання кадравага патэнцыялу ў навуковых даследаваннях.

Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Отдел международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by