Сёлета адзначаюцца 140-гадовыя юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, імя якога носіць наш універсітэт. Для дыктоўкі будуць выбраны фрагменты з тэкстаў, звязаных з творчасцю гэтых аўтараў.
Дыктаваць тэкст будзе выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вольга Андрэеўна Прыгун. Трансляцыя дыктоўкі будзе ажыццяўляцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.
Да ўдзелу запрошаны таксама вучні профільных класаў педагагічнай скіраванасці ўстаноў адукацыі Беларусі.
Па заканчэнні дыктоўкі арыгінальны тэкст будзе размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў.
Агульнаўніверсітэцкая дыктоўка «Дыктоўка.бай» пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18 (вуч. к. № 3, аўд. № 330). Пачатак – 14.00. Да ўдзелу можна падключыцца праз анлайн-трансляцыю на YouTube-канале БДПУ.