Новости События Общее

Амаль 300 чалавек узялі ўдзел у акцыі «Чытаем услых» у БДПУ

7 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшла літаратурная акцыя «Чытаем услых», прымеркаваная да Сусветнага дня чытання ўслых. У гэтым годзе адбылася  яна пад дэвізам «Чытайце самі, чытайце разам з намі».

У БДПУ сёлета акцыя сабрала амаль 300 удзельнікаў, якія прачыталі творы беларускіх, рускіх, украінскіх, англійскіх, нямецкіх, італьянскіх, іспанскіх, літоўскіх, кітайскіх, азербайджанскіх, туркменскіх, узбекскіх пісьменнікаў.

Мерапрыемства з’яднала прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, пісьменнікаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, бібліятэкараў, студэнтаў, школьнікаў і інш. Адкрыў свята дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак.

Паэтычную эстафету падхапіў аўтар гімна БДПУ Мікола Віктаравіч Шабовіч. Захапілі прысутных сваёй творчасцю маладыя пісьменніцы Ганна Мартынчык і Вераніка Мандзік. Па выканальніцкаму майстэрству стваральнікам паэтычнага слова не саступалі яго захавальнікі – бібліятэкары БДПУ на чале з дырэктарам Надзеяй Паўлаўнай Сяткоўскай.

З вершамі выступілі выхаванцы Рэспубліканскага таварыства дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам г. Мінска Ева Пуціла, Канстанцін Капусцін, Віталь Насеннік, Арцём Чырва, Аляксандр Лапухін і Юлія Стрэльская.

Працягнулі літаратурны марафон прадстаўнікі філалагічнага факультэта, сярод якіх найбольш запамінальна выступіла выкладчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Наталля Анатольеўна Развадоўская.

Прысутныя пачулі вершы ў выкананні шматлікіх юных гасцей БДПУ – навучэнцаў гімназій №№ 18,7 і 43 г. Мінска, сталічнай сярэдняй школы № 191 і інш.

Выразна і артыстычна прагучалі творы рускіх і кітайскіх класікаў, перакладзеныя не толькі на рускую, але і на беларускую мову, у выкананні студэнтаў Паўночна-Заходняга педагагічнага ўніверсітэта Кітая па праграме ўключанага навучання.

Літаратурным марафонам умела і нястомна кіравалі выдатныя вядучыя – рэжысёр народнага тэатра «Жывое слова» Алеся Сівохіна і студэнт 2 курса філалагічнага факультэта Павел Лапацінскі.

Дзякуючы анлайн-трансляцыі да акцыі «Чытаем услых» змаглі далучыцца ўсе аматары літаратуры.

Справачна:

Сусветны дзень чытання ўслых праводзіцца з 2010 года па ініцыятыве кампаніі LitWorld. Яго мэта – паказаць чытанне як спосаб узаемадзеяння з навакольным светам і як магчымасць перадачы сваіх эмоцый іншаму. Сусветны дзень чытання ўслых адзначае больш за мільён чалавек у 80 краінах.

Расскажи друзьям: Амаль 300 чалавек узялі ўдзел у акцыі «Чытаем услых» у БДПУ

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by