Перад пачаткам дыктанта выступіў дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак. У сваім выступленні ён адзначыў, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе яднанне беларусаў, якія, захоўваючы гістарычную памяць, духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, ганарацца дасягненнямі краіны і ўносяць свой уклад у яе далейшае развіццё і росквіт.
Дыктаваў тэкст загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ, доктар філалагічных навук, прафесар Дзмітрый Васільевіч Дзятко. Дыктант выклікаў вялікую цікавасць у грамадскасці нашай краіны і садзейнічаў папулярызацыі беларускай мовы, нацыянальнага прыгожага пісьменства, захаваню і развіццю маўленчай культуры. Змест дыктанта “Свята адзінства і згоды” мае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне для сучаснай моладзі і спрыяе станаўленню паважлівых адносін да гістарычнага мінулага краіны, захаванню пераемнасці пакаленняў, умацаванню беларускай нацыі і дзяржаўнасці.