Мерапрыемства было прымеркавана да дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ і праводзілася ў межах Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”.
Адкрыла пасяджэнне секцыі намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц. З прывітальным словам да студэнтаў і школьнікаў звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Алена Паўлаўна Жыганава.
На пленарным пасяджэнні прагучалі змястоўныя даклады тых маладых даследчыкаў, хто ўжо мае пэўны вопыт навуковай дзейнасці і можа ім падзяліцца. Прысутныя пачулі даклады старшыні СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” другакурсніцы Алены Фендзіч, старшыні СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, уладальніцы стыпендыі імя Францыска Скарыны Марыі Рак, магістранткі кафедры замежных моў Марыі Плешчанка.
Пасля перапынку праца працягнулася ў сямі секцыях:
1. “Нацыянальная мова ў гісторыка-культурным працэсе” – мадэратар Наталля Пятроўна Лобань, кандыдат філалагічных навук дацэнт.
2. “Праблемы мовы: погляд маладых навукоўцаў” – Юлія Аляксандраўна Гурская, кандыдат філалагічных навук дацэнт.
3. “Міжкультурная камунікацыя: сучасны стан і перспектывы развіцця” – Мілана Міхайлаўна Міхалевіч, выкладчык.
4. “Літаратура ў рэцэпцыі будучых настаўнікаў” – Таццяна Пятроўна Хоміч, кандыдат філалагічных навук дацэнт.
5. “Замежная і руская літаратура: новыя падыходы ў асэнсаванні” –Наталля Анатольеўна Развадоўская, кандыдат філалагічных навук дацэнт.
6. “Актуальныя пытанні методыкі выкладання моў і літаратур” – мадэратары Тацяна Аляксандраўна Дзікун, кандыдат педагагічных навук дацэнт, Надзея Пятроўна Цыкота, выкладчык.
7. “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў” – Гранкіна Алена Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук дацэнт.
Усяго прагучала 85 дакладаў па розных напрамках філалагічнай навукі. Удзельнікамі канферэнцыі сталі не толькі студэнты БДПУ, але і маладыя навукоўцы з УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” Наталля Федарчук і Вольга Лебедзь.
Самай шматлюднай аказалася секцыя “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў”: школьнікі і гімназісты з Мінска, Барысава, Вілейкі, Лунінца падзяліліся ўласнымі навуковымі назіраннямі, за што былі ўзнагароджаны граматамі за паспяховае выступленне ад прарэктара БДПУ па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай.
Усе выступоўцы атрымалі сертыфікаты ўдзельніка Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.
Як адзначылі мадэратары секцый, многія навуковыя паведамленні заслугоўвалі самай высокай ацэнкі, тым не менш былі названы аўтары найбольш змястоўных і арыгінальных выступленняў:
- Апанасенка Ксенія, 2 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук А.В. Чуханава).
- Гарбуз Вераніка, Трафімовіч Алена, 1 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук А.І. Маркасьян).
- Драбеня Ганна, 2 курс (навуковы кіраўнік – выкладчык І.В. Валасюк).
- Зюль Таццяна, 2 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Н.П. Лобань).
- Казак Юлія, 1 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук І.М. Гоўзіч).
- Кароза Таццяна, магістрант (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук Т.М. Тарасава).
- Малажаўская Лізавета, 5 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Т.В. Даніловіч).
- Плешчанка Маргарыта, магістрант (навуковы кіраўнік – кандыдат псіхалагічных навук Н.Г. Алоўнікава).
- Рак Марыя, 4 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук І.М. Гоўзіч).
- Фендзіч Алена, 2 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Н.П. Лобань).
Гэтыя ўдзельнікі запрошаны на выніковае пасяджэнне форума, якое пройдзе 27 красавіка.
Аднак, напэўна, самая важная ўзнагарода для ўсіх удзельнікаў – публікацыя дакладаў у электронным зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Для адных яна засведчыць чарговы этап навукова-даследчай працы, для іншых стане першым, будзем спадзявацца, удалым крокам у вялікую навуку.
Чытайце таксама:
Самыя юныя ўдзельнікі – шасцікласнікі