Пленарнае пасяджэнне адбылося ў традыцыйнай форме. На ім былі прадстаўлены ўсе аспекты, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Танка. Загадчык музея БДПУ Анастасія Канстанцінаўна Козік і студэнт 3 курса гістарычнага факультэта БДПУ Мікіта Рачылоўскі расказалі прысутным пра ўшанаванне памяці пра Максіма Танка ў БДПУ. Дацэнты філалагічнага факультэта Наталля Віктараўна Заяц і Аляксандр Іванавіч Лугоўскі ў сваіх дакладах звярнулі ўвагу на спецыфіку вывучэння творчасці Максіма Танка ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Загадчык кафедры замежных моў Вольга Юр’еўна Шыманская прадставіла ўвазе слухачоў паведамленне пра рэцэпцыю твораў Максіма Танка і яго ролю ў айчынным і сусветным літаратурным працэсе.
Пяць секцый, на якіх было заяўлена больш за 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кітая, Украіны, Ірака, працавалі ў анлайн- і завочным фарматах. Падчас пасяджэнняў было дэталёва абмеркавана шырокае праблемнае поле: творчасць Максіма Танка і нацыянальны, еўрапейскі і сусветны кантэкст; беларуская і сусветная літаратура на мяжы тысячагоддзяў: традыцыі і перспектывы; літаратура ў сучаснай мультыкультурнай і інфармацыйнай прасторы; нацыянальныя мовы ў гістарычна-культурным працэсе; культуралагічны, літаратуразнаўчы і лінгвістычны кампаненты сучаснай адукацыйнай прасторы.
Традыцыйна ў межах канферэнцыі выступілі маладыя даследчыкі з розных гарадоў Беларусі, большасць з якіх прадстаўляла БДПУ.

WI-FI




















